У Шанхаі праходзіць Першае Шанхайскае ЭКСПА індустрыі турызму «Tourism Plus Shanghai 2021», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Выставачная плошча складае 600 тысяч кв. метраў. У рамках мерапрыемства арганізавана чатыры выставы, каля 100 форумаў і самітаў, а таксама 29 конкурсаў і цырымоній узнагароджання. У мерапрыемстве прымаюць удзел звыш 5 тысяч экспанентаў. Чакаецца, што яго наведаюць каля 400 тысяч чалавек.
Кіраўнік гарадскога ўпраўлення культуры і турызму Фан Шычжун на цырымоніі адкрыцця ЭКСПА адзначыў, што Шанхай ажыццявіць план па развіцці сваёй турыстычнай індустрыі за кошт стварэння шэрагу курортаў сусветнага класа і высакаякасных турыстычных прадуктаў. Мегаполіс таксама паскорыць лічбавую трансфармацыю сваёй культурна-турыстычнай індустрыі і павысіць узровень абслугоўвання, каб стаць сусветна вядомым турыстычным горадам.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
ВД «Звязда» 29 мая прадставіць сваіх аўтараў — членаў Саюза пісьменнікаў і іх новыя кнігі.
Гарры Мазураў мог выцягнуць лепшае ў вучня.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.