Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне (CNSA) апублікавала два новых здымка Марса, зробленЙых зондам «Цяньвэнь-1», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
На фота адлюстраваны серпападобны Марс з выразнай тэкстурай паверхні. Калі зонд «Цяньвэнь-1» знаходзіўся на адлегласці 11 тысяч кіламетраў ад Марса з дапамогай камеры ён зрабіў панарамныя фатаграфіі Чырвонай планеты.
Марсіянскі зонд ужо месяц працуе на парковачнай арбіце. Па дадзеных CNSA, камеры высокага і сярэдняга дазволу, а таксама спектрометр для аналізу складу мінералаў і іншыя карысныя нагрузкі на борце былі паслядоўна ўключаны для даследавання Марса і атрымання навуковых дадзеных пра яго.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
ВД «Звязда» 29 мая прадставіць сваіх аўтараў — членаў Саюза пісьменнікаў і іх новыя кнігі.
Гарры Мазураў мог выцягнуць лепшае ў вучня.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.