Вы тут

Рыхтуецца праект закона «Аб самарэгуляваных арганізацыях»


Днямі ў Савеце Рэспублікі адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па стварэнні інстытута самарэгуляваных арганізацый (тэма не новая, новы законапраект). Удзельнікі нарады ў фармаце відэаканферэнцыі вынеслі на парадак дня галоўнае пытанне: «Ці прынясе ён карысць дзяржаве, бізнесу і грамадству ў цэлым?»


Фота БелТА.

Спачатку крыху перадгісторыі. Спрэчкі аб тым, якім павінен быць закон аб самарэгуляваных арганізацыях і якія нормы неабходна ў ім прапісаць, вяліся больш за дзесяць гадоў. За гэты час было падрыхтавана некалькі рэдакцый законапраекта, ішло шырокае грамадскае абмеркаванне. У выніку ў лістападзе мінулага года Палатай прадстаўнікоў праект закона быў прыняты ў першым чытанні.

— У свой час Жан-Жак Русо сказаў, што мудры заканадаўца пачынае не з выдання законаў, а з вывучэння яго прыдатнасці для дадзенага грамадства, — падкрэсліла ў пачатку сустрэчы старшыня профільнай камісіі Таццяна РУНЕЦ. — Таму наша Пастаянная камісія на пачатковым этапе актыўна падключылася да работы над законапраектам: адбылася рабочая сустрэча з распрацоўшчыкамі, праведзены кансультацыі з прадстаўнікамі бізнесу і экспертамі, вывучаны падыходы да практыкі выкарыстання самарэгулявання ў Расійскай Федэрацыі і Казахстане.

І чым больш беларускія заканадаўцы паглыбляліся ў тэму, тым больш узнікала пытанняў...

Дарэчы, у Расіі галоўным ініцыятарам укаранення самарэгуляваных арганізацый выступілі бізнес-колы. Асноўнай ідэяй стала перадача ў прастору самарэгулявання ліцэнзуемай дзейнасці. Пры гэтым не былі прапрацаваныя пытанні, звязаныя з транспарэнтнасцю дзейнасці гэтых арганізацый, не была праведзена інвентарызацыя функцый дзяржавы, якія можна перадаць самарэгуляваным арганізацыям і гэтак далей.

Як паведаміла сенатар, усё гэта прывяло да дэфармацыі самарэгулявання — замест павышэння эфектыўнасці рэгулявання галін, самарэгуляваныя арганізацыі пачалі стварацца і дзейнічаць для замацавання асобных суб'ектаў на рынку, а таксама для ўкаранення падыходаў, якія зніжаюць канкурэнцыю, і атрымання прыбытку. Закон быў прыняты ў 2007-м і за гэты час карэктаваўся 15 разоў (часам па два разы на год).

У Казахстане, дзе ініцыятарам выступілі асобныя дзяржаўныя арганізацыі, сутыкнуліся з тым, што ў дзяржкіраванні ў цэлым няма ўзаемапаразумення па пытанні функцыянавання самарэгуляваных арганізацый. Адсутнасць кансенсусу па ролі і функцыянале гэтых арганізацый, а таксама боязь чыноўнікаў на месцах страціць сваю ўладу знізілі эфектыўнасць рэалізацыі самарэгулявання.

Таму на пашыранае пасяджэнне профільнай камісіі запрасілі распрацоўшчыкаў, экспертаў, каб пазбегнуць такіх пастак у далейшым. Ім неабходна было даць адказ на пытанне гатоўнасці бізнесу разам з функцыямі ўзяць на сябе дадатковую адказнасць, забяспечыць дасягненне кансенсусу паміж дзяржавай, бізнесам і спажыўцамі паслуг у выніку стварэння самарэгуляваных арганізацый.

На думку начальніка юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства эканомікі Уладзіміра ХЛАБАРДОВА, прыняцце закона будзе садзейнічаць павышэнню ролі і адказнасці прадпрымальніцкіх і прафесійных аб'яднанняў, умацаванню іх узаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і павышэнню ўзроўню даверу паміж дзяржавай і бізнесам.

— Дзеянне закона не будзе распаўсюджвацца на створаныя ў краіне некамерцыйныя арганізацыі, што валодаюць прыкметамі самарэгуляваных арганізацый, да якіх на сённяшні дзень можна аднесці Беларускую натарыяльную палату, Рэспубліканскую калегію адвакатаў, палату падатковых кансультантаў і аўдытарскую палату, — растлумачыў ён.

Такім чынам, лічыць эксперт, самарэгуляванне прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці шляхам стварэння самарэгуляваных арганізацый можа стаць дзейснай альтэрнатывай дзяржаўнаму рэгуляванню з агульным кантролем дзяржавы, які дазволіць не толькі максімальна забяспечыць інтарэсы адначасова дзяржавы і бізнес-колаў, але і павысіць празрыстасць вядзення бізнесу.

Даведка «МС»

Правобразам самарэгуляваных арганізацый у Беларусі можна назваць Асацыяцыю міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў (БАМАП), якой у 1998 годзе пастановай Саўміна перадалі функцыю міністэрства транспарту па выдачы перавозчыкам кніжак МДП (дакумента, які дае права правозак грузаў праз граніцы дзяржаў у спрошчаным рэжыме). Гэта было неабходна для забеспячэння выканання на тэрыторыі Беларусі Мытнай канвенцыі аб міжнароднай перавозцы грузаў з выкарыстаннем кніжкі МДП ад 14 лістапада 1975 года.

Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: Альтэрнатыва вітаецца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

Працягваецца навуковае даследаванне ДНК-вакцыны супраць раку ў рамках беларуска-амерыканскага праекта.

Палітыка

Вялікая размова с кіраўніком Брэсцкай вобласці пра лёс рэгіёну

Вялікая размова с кіраўніком Брэсцкай вобласці пра лёс рэгіёну

«Асноўная задача — павысіць эфектыўнасць вытворчасці. Для гэтага патрэбна падняць аграрную галіну на больш высокі тэхналагічны ўзровень»

Грамадства

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Гэта прынцыпы, накіраваныя на зніжэнне колькасці смецця і захаванне рэсурсаў планеты.

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.