Вы тут

Настаўніца з Калінкавічаў атрымала дыплом пераможцы Усерасійскага форуму педагагічнага майстэрства


Настаўніца рускай мовы і літаратуры з Калінкавічаў Алена Кротава прывезла ў родны райцэнтр дыплом пераможцы Усерасійскага форуму педагагічнага майстэрства. У Маскве жыхарка Гомельшчыны прадставіла калінкавіцкі строй і падзялілася сваімі набыткамі пра тое, як вучыць дзяцей рускай мове на аснове беларускіх нацыянальных традыцый.


Калінкавічанка згадвае, як праспявала на ўсерасійскім форуме «Купалінку», як зачаравала ўдзельнікаў маштабнага форуму мілагучнай беларускай мовай.

— Для нас дзіўна, але для многіх расіян наша знакамітая народная песня «Купалінка» стала сапраўдным адкрыццём. Слухалі, а потым падыходзілі, казалі, якая прыгожая ў нас мова. А яшчэ мне адна жанчына заўважыла: вы так цікава расказалі пра свае Калінкавічы, што, здаецца, гэта другі па значнасці горад у краіне, — узгадвае з усмешкай настаўніца.

Алена Кротава брала ўдзел ва ўсерасійскім майстар-класе, прымеркаваным да Форуму педагагічнага майстэрства настаўнікаў роднай, у тым ліку рускай, мовы. Маштабнае мерапрыемства праходзіла ў межах Усерасійскага форуму культур і моў народаў Расійскай Федэрацыі ў Маскве. Яна стала пераможцай завочнага этапу конкурсу педагагічнага майстэрства ў намінацыі «Настаўнік-метадыст».

— Мерапрыемствы праходзілі на пляцоўцы Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі пры падтрымцы Камісіі па развіцці дашкольнай, школьнай, сярэдняй прафесійнай адукацыі і асветніцкай дзейнасці. У конкурсе педагагічнага майстэрства настаўнікаў прынялі ўдзел больш чым 600 удзельнікаў. Таксама прайшла выстаўка прадметаў традыцыйнай матэрыяльнай культуры, семінар «Патэнцыял культуры ў папулярызацыі роднай мовы», а таксама круглы стол, — тлумачыць Алена Уладзіміраўна.

Падчас дэманстрацыі нацыянальных строяў як элементу культуры ў адукацыйным працэсе настаўніца прэзентавала гарнітур калінкавіцкага строю і падрабязна распавяла пра тое, што азначае кожная дэталь адзення і арнаменту.

— Дарэчы, традыцыйны камплект беларускага народнага адзення на Усходнім Палессі бытаваў у XІX — першай палове XX стагоддзяў пераважна ў Калінкавіцкім, Светлагорскім і Жлобінскім раёнах. Сярод адметнасцяў — дасканала распрацаваная і вывераная арнаментыка натыкання і вышывак. Мноства пышных фальбонак на каўнярах жаночых кашуль адсылалі да заходнееўрапейскага свецкага касцюма XVІІІ стагоддзя. Адметнымі былі таксама прыгожыя, багата аздобленыя гарсэты з тонкага саматканага сукна або фабрычных тканін — шарсцянкі, аксаміту, атласу, чорнага саціну, — распавядае настаўніца аб асалодзе вывучэння беларускага народнага строю.

Між тым Алена Кротава прадставіла на форуме і абагульненне сваіх метадычных распрацовак па фарміраванні духоўных каштоўнасцяў школьнікаў па сродках вывучэння рускай літаратуры. Яе надалей запрашалі прыязджаць ды дзяліцца вопытам:

— Пасля ўдзелу ў конкурсах я вырасла прафесійна. Напрыклад, стала інакш падбіраць тэксты для чытання на рускай мове, але з нашым нацыянальным беларускім каларытам. Мы павінны і можам захоўваць свае карані.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота з архіва гераіні

Загаловак у газеце: Фальбонкі і гарсэты на зайздрасць

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.