Вы тут

Леанід Заяц правёў выязны прыём


Медыцына, гандаль, спадчына. ​Што яшчэ хвалявала жыхароў Мсціслаўскага раёна, якія прыйшлі на выязны прыём да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца?


Фота БелТА.

Грамадзянка з аграгарадка Разанцы — інвалід ІІ групы па сардэчным захворванні, мае цукровы дыябет, праблемы са зрокам — Паскардзілася, што большую частку абследаванняў ёй даводзіцца праходзіць на платнай аснове ў Гомелі і Мінску, бо ў райцэнтры ёй у гэтым адмаўляюць. Леанід Заяц параіў выбраць час, каб легчы ў Магілёўскую абласную бальніцу і прайсці поўнае абследаванне.

На прыём да губернатара звярнулася жыхарка Мсціслава, якая пераканана, што яе спадчынныя правы былі парушаны. Яна паскардзілася на цяганіну з афармленнем тэхпашпарта і газіфікацыяй дома. Па словах раённых і абласных спецыялістаў, ніякага парушэння правоў грамадзянкі няма. І яна можа забраць тэхпашпарт бясплатна ў любы зручны для яе час. Што датычыцца газіфікацыі, пытанне знаходзіцца на кантролі.

Дапамога абласнога кіраўніцтва спатрэбілася таксама мясцоваму прадпрымальніку, які хоча адкрыць пункт грамадскага харчавання ў гістарычнай частцы Мсціслава. Яму адмаўляюць, матывуючы тым, што гэта сапсуе знешні выгляд аўтэнтычнага куточка. Леанід Заяц даручыў спецыялістам знайсці месца ў цэнтры, якое б задаволіла і ўлады, і прадпрымальніка.

Падводзячы вынік, старшыня Магілёўскага аблвыканкама адзначыў, што выязныя прыёмы добрыя тым, што даюць магчымасць людзям, якія маюць патрэбу ў вырашэнні сваіх пытанняў на абласным узроўні, зрабіць гэта на месцы. Да іх прыязджаюць спецыялісты, якія даюць кампетэнтныя парады.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».