Вы тут

Падборка таго, на што звярнуць увагу ў тэлепраграме


Вясна, але надвор'е пакуль прымушае час жадаць лепшага, таму прапануем чарговую падборку таго, на што звярнуць увагу ў тэлепраграме. Тым, хто цікавіцца экранізацыямі класікі, варта запланаваць прагляды фільмаў «Крыніцы» і «Мы — хлопцы жывучыя» ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала. А яшчэ можна згадаць творцаў беларускага кіно, якія нарадзіліся ў пачатку красавіка.


Так, 5 красавіка пра лёс кінааператара Таццяны Логінавай раскажа дакументальны фільм Белтэлерадыёкампаніі «Санеты памяці. Таццяна Логінава». У гэты ж дзень адзначае свой 50-гадовы юбілей заслужаная артыстка Беларусі Валерыя Арланава. У праграме «Камертон» тэлегледачы змогуць пачуць яе разважанні пра жыццё і творчасць, убачыць і згадаць эпізоды яе пераўтварэнняў на экране і тэатральнай сцэне. Магчыма, такім чынам камусьці ўдасца скласці сваё новае ўяўленне пра гэтую актрысу.

Кінааповесць «Крыніцы» рэжысёра Іосіфа Шульмана убачым на экране 7 красавіка. Гэта ўвасабленне аднайменнага рамана Івана Шамякіна. Яе сюжэт раскрывае нам гісторыю вядомага вучонага Лемяшэвіча, які сыходзіць са сталічнай ВНУ з-за непаразумення з начальствам і едзе працаваць дырэктарам школы ў вёску Крыніцы. На новым месцы герой імкнецца актыўна наладжваць рабочы працэс, спрабуючы палепшыць і бытавыя ўмовы настаўнікаў. Таму са з'яўленнем прынцыповага Лемяшэвіча мясцоваму старшыні калгаса становіцца няпроста камандаваць аднавяскоўцамі, прытрымлівацца сумнеўных абавязкаў і перавыконваць грандыёзныя планы. Вучоны асмельваецца крытыкаваць нават сакратара райкама Бародку за яго аўтарытарныя метады кіраўніцтва. І той, у сваю чаргу, вырашае перавесці «нязручнага» дырэктара школы ў іншую навучальную ўстанову, але Лемяшэвіч не згаджаецца... Чым скончыцца гэтае сутыкненне і несупадзенне поглядаў, зможам даведацца ў сераду.

А ў пятніцу 9 красавіка ў эфіры «Беларусь 3» аўдыторыю чакае дзіцячы прыгодніцкі фільм «Мы — хлопцы жывучыя» рэжысёра Уладзіміра Станкевіча. Кінастужка знятая па аднайменнай аповесці беларускага пісьменніка Івана Сяркова... Дзякуючы ёй гледачы пераносяцца ў пасляваенны час. У вызваленай ад немцаў беларускай вёсцы Пакалюбічы засталіся адны жанчыны ды старыя, таму падлеткам даводзіцца разам з дарослымі займацца рознымі важнымі справамі. Але ж галоўным героям Саньку і Івану хочацца прыгод, таму хлопцы абследуюць навакольныя лясы ў пошуках ваенных трафеяў. Аднаго разу дзеці знаходзяць жарабя і прыводзяць яго ў вёску. Альбо спрабуюць самастойна зрабіць жорны, каб бабулі было зручна малоць муку. І, калі з'явіліся чуткі, што ў лесе хаваецца нейкі «вурдалак», хлопцы вырашаюць злавіць яго і такім чынам праславіцца. Добра, што на дапамогу юным героям прыходзіць мясцовы ўчастковы, бо тым, каго яны намерыліся знайсці, аказваецца ўзброены нямецкім аўтаматам былы паліцай Афонька... Куды прывядуць небяспечныя прыгоды дваіх таварышаў, даведаемся 9 красавіка за праглядам фільма.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Кінааматарам на заметку...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.