Вы тут

Навошта нам мокры снег у красавіку?


Пасля працяглай зімы мы ўсе засумавалі па цяпле. І апошнія дні сакавіка парадавалі досыць добрым надвор'ем. У разгар дня на большай частцы тэрыторыі краіны паветра прагрэлася да плюс 14—21 градуса, толькі па паўночным усходзе краіны, дзе пераважала воблачнае надвор'е, было халадней. У цэлым сакавік, нягледзячы на чаргаванне халодных і цёплых перыядаў, аказаўся на 1-2 градусы цяплейшы за норму. Паўсюдна растаў снег, але ён яшчэ нагадае пра сябе... Ужо ў гэтыя выхадныя пахаладае і выпадзе мокры снег, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота Анатоля Клешчука.

Пераломны момант адбудзецца ў суботу, калі надвор'е ў краіне будзе вызначаць атмасферны фронт, які ссоўваецца з боку Паўночнай Еўропы. Чакаецца воблачнасць з праясненнямі. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы галалёд, месцамі на дарогах і тратуарах будзе слізка. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе ад мінус 5 градусаў да плюс 2, удзень — 4—10 цяпла.

Гэта таксама холадна будзе і ў нядзелю, калі наша краіна застанецца пад уздзеяннем паўночнага няўстойлівага ветру. У гэты дзень атмасферны ціск падрасце, аблокаў і ападкаў стане менш. Толькі месцамі пройдзе кароткачасовы мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — слізота. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 6 градусаў да 1 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да плюс 5—10 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у першай палове наступнага тыдня загаспадарыць прахалодная паветраная маса, але пакрысе сонца будзе праграваць паветра. У панядзелак у вобласці павышанага атмасфернага ціску чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень — 7—14 цяпла. У аўторак таксама будзе не горача. Уначы краіна застанецца ў асноўным у зоне павышанага атмасфернага ціску, істотных ападкаў не чакаецца, у дзённыя гадзіны пад уплывам малаактыўных франтальных раздзелаў у асобных раёнах магчымы кароткачасовы дождж. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны — ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла. Удзень сонца пачне падаграваць паветра да 11—14 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».