Вы тут

За праслаўленне нацысцкіх злачынцаў, іх памагатых і злачынстваў наступіць крымінальная адказнасць


Пра гэта заявіў падчас пасяджэння пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў генеральны пракурор Андрэй Швед, прадстаўляючы праект закона «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму». Чарговая сесія ніжняй палаты парламента адкрылася сёння ў Авальнай зале Дома ўрада.


Па словах генпракурора, спробы апраўдання нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых нясуць патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бяспецы.

У законе замацоўваюцца суб'екты супрацьдзеяння рэабілітацыі нацызму і іх кампетэнцыі, устанаўліваюцца кірункі прафілактыкі такой дзейнасці. Органамі ўлады і ведамствамі будзе весціся пералік нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі.

«Законапраектам прадугледжаны меры па супрацьдзеянні рэабілітацыі нацызму. Да іх адносяцца афіцыйныя папярэджанні, прадпісанні, прыпыненне дзейнасці арганізацый ці ІП, дзейнасць якіх накіравана на рэабілітацыю нацызму, а таксама забарона іх дзейнасці і ліквідацыя. Можа быць забаронена дзейнасць экстрэмісцкіх замежных і міжнародных арганізацый, якая накіравана на рэабілітацыю нацызму», — сказаў Андрэй Швед.

Прапануецца законам пашырыць падставы для прыцягненне да крымінальнай адказнасці за рэабілітацыю нацызму.

Дэпутатам прадстаўлена да першага чытання новая рэдакцыя закона па пытаннях супрацьдзеяння экстрэмізму.

Як расказаў Андрэй Швед, сярод асноўных палажэнняў законапраекта пашырэнне паняцця экстрэмізму за кошт уключэння такіх прыкмет, як здзяйсненне незаконнай дзейнасці, што замахваецца на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу, грамадскую бяспеку, нададзена новае вызначэнне экстрэмісцкім матэрыялам, у органаў МУС і дзяржбяспекі з'явілася права па прызнанні груп экстрэмісцкімі фарміраваннямі і забароне іх дзейнасці.

«Адначасова для сузаснавальнікаў і ўдзельнікаў экстрэмісцкіх арганізацый устанаўліваецца забарона пяць гадоў засноўваць новыя арганізацый і СМІ. Прапаноўваецца ўпаўнаважыць МУС стварыць пералік асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, а таксама арганізацый, прызнаных экстрэмісцкімі. Грамадзяне, асуджаныя за экстрэмізм, будуць уключаны туды і вызвалены права займацца асобнымі відамі дзейнасці. Напрыклад, звязаных з абаротам наркатычных сродкаў, зброі і боепрыпасаў, педагагічнай і іншай дзейнасці. Фінансавыя аперацыі такіх грамадзян будуць пад асаблівым кантролем. Замежным грамадзянам будзе забаронены ўезд на тэрыторыю краіны, а для грамадзян стане падставай для страты набытага грамадзянства», — сцвярджае генпракурор.

Да крымінальнай адказнасці будуць прыцягваць за наступныя экстрэмісцкія праявы: удзел у такім фарміраванні, фінансаванне гэтай дзейнасці, вярбоўка і навучанне асобы экстрэмісцкай дзейнасці.

Раней да крымінальнага пакарання працягваліся толькі за стварэнне ці кіраванне экстрэмісцкім фарміраваннем.

«Прапануецца таксама ўстанавіць адказнасць за распаўсюджванне несапраўдных сведчанняў аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы Беларусі, прававым становішчы грамадзян, дзейнасці органаў улады і кіравання, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь у публічным выступленні ў СМІ і сеткі Інтэрнэт», — падкрэсліў Андрэй Швед.

Абодва законы прыняты дэпутатамі ў першым чытанні.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч, каментуючы журналістам навацыі, адзначыла, што комплекс мерапрыемстваў, прадугледжаны законапраектамі, будзе яшчэ актыўна разглядацца пры падрыхтоўцы дакументаў да другога чытання і пасля іх прыняцця будзе актуалізавана заканадаўства ў сферы забеспячэння бяспекі.

Праект навацый у закон «Аб СМІ» прадставіў міністр інфармацыі Ігар Луцкі. Ён расказаў, што інтэрнэт стаў інструментам інфармацыйных войнаў, таму шэраг навацый накіраваны на рэгуляванне адносін у віртуальнай прасторы. Як паведаміў міністр, у новым дакуменце прапануецца пашырыць пералік асоб, якія не могуць выступаць заснавальнікамі СМІ, удасканаліць падыходы да рэгістрацыі медыя, дадаць падставы для адмаўлення ў рэгістрацыі і іншыя.

Законам накладваюцца дадатковыя абавязкі на ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, карэктуюцца паўнамоцтвы журналістаў, мяняецца падыход да яго прававога статусу.

Таксама дэпутатамі разглядаліся законы ў сферы дзейнасці органаў МУС, масавых мерапрыемстваў, электрасувязі, абароне персанальных даных, працоўных адносін.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?