Вы тут

Сёння адкрылася пятая сесія Савета Рэспублікі


Сёння, 2 красавіка, адкрылася пятая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага сходу.


У адкрыцці прынялі ўдзел Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, старшыня КДК Васіль Герасімаў, Генеральны пракурор Андрэй Швед, першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў і іншыя вышэйшыя службовыя асобы. 

На парадку дня сенатараў першага пасяджэння сесіі былі тры пытанні: ад дачы згоды на прызначэнне членам Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Сяргея Калечыца, праект закона «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Жэнеўскага акта Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў» і праект закона «Аб ратыфікацыі папраўкі да Артыкулаў Пагаднення Міжнароднай фінансавай карпарацыі».

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ, адзначыла ў дачыненні да прызначэння на чарговы тэрмін Сяргея Калечыца членам Праўлення Нацбанка, што стаж яго працы ў гэтай структуры складае больш за 25 год. У Нацбанку ён прайшоў усе прыступкі кар’ернай лесвіцы: ад эканаміста да першага намесніка Старшыні Праўлення. Старшыня профільнай камісіі пераканана, што яго высокі прафесіяналізм, багаты кіраўнічы вопыт, працаздольнасць і самааддача будуць садзейнічаць яго далейшай плённай працы. Калегі па сенатарскім корпусе цалкам пагадзіліся з гэтым і падтрымалі гэтае прызначэнне.

Прэзентуючы законапраект «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Жэнеўскага акту Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў» старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ паведаміў, што дакумент быў прыняты на Дыпламатычнай канферэнцыі ў Жэневе 2 чэрвеня 1999 года і рэгламентуе пытанні, звязаныя з прававой аховай прамысловых узораў на міжнародным узроўні. Удзел нашай краіны ў Жэнеўскім акце дазволіць, у прыватнасці, заяўнікам пры захаванні мінімальных фармальнасцей атрымаць ахову і прыярытэт сваіх прамысловых узораў на рынках краін — удзельніц Пагаднення. На сённяшні момант іх 65, патлумачыў сенатар.

— Для нашай дзяржавы ўдзел у Жэнеўскім акце будзе мець у цэлым значныя перавагі, у тым ліку фінансавыя і знешнепалітычныя, — падкрэсліў ён.

Што датычыцца апошняга пытання парадку дня — ратыфікацыі папраўкі да Артыкулу Пагаднення Міжнароднай фінансавай карпарацыі — Сяргей Рачкоў нагадаў, што Беларусь з’яўляецца акцыянерам гэтай арганізацыі з 1992 года. Сутнасць змен, што прымаюцца, у тым, што сума акцыянернага капіталу, калі-небудзь аб’яўленага Карпарацыяй, можа быць павялічана Саветам кіруючай большасці ў 85 % галасоў ад агульнай колькасці галасоў (у дзеючай рэдакцыі гэта лічба складае 80 %). На ўсе прапанаваныя навацыі сенатары далі згоду.

Вольга АНУФРЫЕВА, фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».