Вы тут

Гродзенскі філіял РУП «Белпошта» ўрачыста адзначыў 25-гадовы юбілей


Гэтая дата бярэ свой пачатак у 1996-м, калі загадам Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь было створана дзяржаўнае прадпрыемства «Гроднааблпошта». У 2000 годзе яно стала ўнітарным. Сёння ў структуру прадпрыемства ўваходзяць 6 раённых вузлоў паштовай сувязі, 8 участкаў, аб'яднаны цэх паштовай сувязі Гродна і галаўное падраздзяленне.


У зале абласной філармоніі сабраліся работнікі філіяла з усёй вобласці. Менавіта гэтым людзям былі адрасаваны словы падзякі за добрасумленную працу. Пажаданні ў адрас паштовых работнікаў выказаў намеснік старшыні аблвыканкама Віталь Нявера. Ён адзначыў, што старт прадпрыемству быў дадзены ў даволі складаныя 1990-я гады. Але дзякуючы прафесіяналізму і правільнаму стаўленню да працы можна казаць аб высокіх дасягнутых выніках.

— Сёння пошту ніхто не расцэньвае як адпраўку і атрыманне паштовай карэспандэнцыі. Гэта значна большы спектр паслуг. Пошта стала надзейным партнёрам бізнесу і сацыяльным партнёрам для дзяржавы. Паслугі, якія тут аказваюцца, вельмі запатрабаваны, удасканальваюцца і развіваюцца, — падкрэсліў Віталь Нявера.

Паспяховая дзейнасць дазволіла Гродзенскаму філіялу РУП «Белпошта» заваяваць даверу больш за 14 тысяч пастаянных карпаратыўных кліентаў, якія штодзённа карыстаюцца самай маштабнай паштовай сеткай вобласці. Гэта стала магчымым пры ўкараненні сучасных тэхнічных сродкаў, перадавых рашэнняў у галіне інавацыйнай тэхналогіі, развітой транспартна-лагістычнай інфраструктуры. Але галоўным фактарам з'яўляецца дружны калектыў прафесіяналаў. А гэта больш чым 2400 супрацоўнікаў, якія забяспечваюць зладжаную работу прадпрыемства.

— За гэтыя гады мы шмат чаго перажылі, многае ў нас атрымалася, чым мы можам ганарыцца, — зазначыў дырэктар Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Андрэй Анісімаў. — Пры гэтым прыйшлося ствараць з нуля сваю эканоміку, лагістыку. Многае выбудоўваць нанова. Паступова праводзілі тэхнічнае перааснашчэнне падчас камп'ютарызацыі прадпрыемства. Цяпер тыя падзеі здаюцца
нечым далёкім, хоць патрабавалі значных намаганняў. І ў гэтым вялікая заслуга тых людзей, кіраўнікоў, якія стаялі каля вытокаў, пачыналі гэту справу. І зараз маладое пакаленне паштавікоў працягвае гэтую справу, уносіць у работу самае лепшае. У дзень нашага «маладога» юбілею хачу пажадаць усім далейшага руху наперад, бо пошта — гэта рух, які немагчыма спыніць.

Падчас урачыстага святкавання 25-гадовага юбілею прадпрыемства многія работнікі паштовай сувязі ўзнагароджаны граматамі і падзякамі.

Даведка «Звязды»

У Гродзенскай вобласці працуе 366 аб'ектаў паштовай сувязі, у тым ліку 294 стацыянарныя, 90 гарадскіх і 204 сельскія АПС, 24 мабільныя АПС, 48 пунктаў паштовай сувязі, 7 падраздзяленняў «Бізнес-пошты». Паштовую дзейнасць забяспечваюць 288 аўтамабіляў. Гродзенскі філіял аказвае кліентам звыш 60 відаў паслуг: паштовыя, кур'ерскія, банкаўскія, страхавыя і іншыя. Усе яны даступны ў любым населеным пункце Гродзенскай вобласці — у гарадах і ў глыбінцы. Іх можна атрымаць на аб'ектах паштовай сувязі, дома альбо ў офісе, выклікаць паштовага кур'ера па тэлефоне ці праз інтэрнэт-партал.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота Мікалая ЛАПІНА

Загаловак у газеце: Рух наперад

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.