Прыходу вясны ўсе чакаюць з нецярпеннем і шчыра радуюцца першым сонечным дням, першым зялёным лісточкам, першым кветкам… Аднак цвіценне раслін прыносіць не толькі радасць, але і праблемы.
Менавіта вясной пачынаецца рост алергічных захворванняў на пылок квітнеючых раслін. Гэтая хвароба называецца паліноз (ад лацінскага pollen — пылок) і з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных формаў алергіі — ёй пакутуюць да 30 % чалавецтва, або кожны трэці жыхар Зямлі.
Алергія з’яўляецца вынікам рэакцыі арганізма на пратэіны, якія змяшчаюцца ў некаторых відах раслін. Паліноз узнікае пры ўдыханні пылку або яго трапленні на скуру, валасы і ў вочы. Пры пылковай алергіі назіраецца насмарк, сверб у носе, прыступы чхання, а таксама слёзацячэння, рэзь у вачах, іх пачырваненне і нават ацёк твару. Звычайна паліноз спалучаецца з рынітам і кан’юктывітам, а найбольш цяжкай праявай палінозу з’яўляецца бранхіяльная астма (узнікае ў 20 % хворых).
Самая вялікая інтэнсіўнасць пылення адбываецца ў ранішнія гадзіны і затым зніжаецца да вечара. Гэта залежыць таксама ад надвор’я: у сонечны дзень, спякоту і пры ветры канцэнтрацыя пылку нашмат вышэйшая, чым пры высокай вільготнасці і дажджы. Пылок ад квітнеючых раслін можа распаўсюджвацца на адлегласць да 5 км.
Алергія сама па сябе не ўплывае на працягласць жыцця, але небяспека ў тым, што на яе фоне могуць развівацца іншыя, больш небяспечныя, хваробы. Напрыклад, пры алергічным рыніце рызыка развіцця бранхіяльнай астмы складае 89 %. Сёння маецца шэраг медыкаментаў супраць пылковай алергіі, якія выпускаюцца ў выглядзе аэразоля, кропель у нос і вочы, таблетак, раствораў для інгаляцыі і ін’екцыі. Пры праявах палінозу пажадана запісацца на прыём да ўрача-алерголага. Асноўным спосабам выяўлення хваробы з’яўляецца скурнае тэсціраванне.
Таксама важна памятаць пра тое, што алергічная рэакцыя чалавека можа быць узмоцнена такімі раздражняльнікамі, як тытунь, выхлапныя газы, парфумерыя і моцныя пахі, інфекцыі, фактары эмацыянальнага і гарманальнага характару і інш. Паліноз выяўляецца ў людзей ва ўзросце ад 5 да 40 гадоў і сустракаецца аднолькава часта як у жанчын, так і ў мужчын.
Падчас прафілактыкі і лячэння палінозу важна абараняць сябе не толькі ад пылку, але і ад ужывання раслінных кампанентаў у ежу: можна справакаваць з’яўленне тых жа сімптомаў, што і пры ўдыханні пылку. Самым галоўным у дадзеным выпадку з’яўляецца ўхіленне ад кантакту з алергенамі.
У кліматычнай зоне Беларусі вылучаюць тры асноўныя перыяды цвіцення раслін-алергенаў:
Як засцерагчыся ад алергіі?
Некаторыя важныя правілы паводзін:
*** Па інфармацыі ГУ «Мінскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»
Друкуецца ў часопісе «Алеся»
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».