Вы тут

Рэцэпт Велікоднага куліча


Сёння мы раскажам вам пра рэцэпт велікоднага куліча ад Соф’і Аляксееўны Размысла з Гродзеншчыны, яна амаль дзесяць гадоў служыла царкоўным пекарам.


pixabay.com

Без малітвы падрыхтоўка велікоднага стала не бывае. Словы малітвы простыя: «Госпадзі, Маці Божая і ўсе святыя! Дапамажыце мне ў выкананні маёй працы». Затым трэба прачытаць «Ойча наш». Каб здоба ўдалася, важна настроіцца на добрыя думкі, адкінуць прэч усе крыўды і непаразуменні. Галоўнае — абысціся без залішняй мітусні, гаспадарыць акуратна, да мукі і хлеба праяўляць паважлівыя адносіны. Калі хто з хатніх перашкаджае, папрасіць адысці ў іншы пакой. Таксама не ставяць рошчыну на скразняку — цеста не падымецца!

Куліч велікодны: на 4 кг мукі спатрэбіцца 10—15 яек, 2 літры малака, 800 г цукру, 10 г ваніліну, 350 г сметанковага масла невялікай тлустасці, дрожджы, ванілін і соль.

Кулічы патрабуюць самай лепшай мукі, высокага гатунку, але і яе трэба прасеяць праз сіта некалькі разоў — тады здоба будзе далікатнай, лёгкай па шчыльнасці.

Малако сагрэць амаль да кіпення. Затым паступова, увесь час памешваючы, усыпаць у яго 2 шклянкі мукі і 1 шклянку свежых дражджэй. Пакінуць рошчыну спець у цёплым месцы на гадзіну-паўтары, прыкрыўшы чыстым ручніком.

Калі рошчына падымецца, замясіць цеста, дадаць астатнюю муку, 10 узбітых бялкоў, 5 цэлых яек, растопленае (але не да кіпення!) сметанковае масла, цукар, чайную лыжку солі і ванілін. У куліч па жаданні можна дадаць разынкі, карыцу, цукаты, мак, міндаль і інш.

pixabay.com

Важна

Цеста месяць толькі сухімі рукамі да таго часу, калі яно перастане прыліпаць да стала. Цеста павінна атрымацца тугім. Каб добра вымесіць яго, спатрэбіцца прыкласці намаганні. На гэта ідзе каля гадзіны.

Гатовае цеста раскладваецца па формах, якія добра змазваюць сметанковым маслам (можа спатрэбіцца не адзін пачак, таму купляйце з запасам). Можна пракласці дно і сценкі пекарской паперай. Сёння прадаюцца розных памераў аднаразовыя формы. А хочацца ўспомніць дзяцінства, вазьміце бляшанкі з-пад згушчанага малака — атрымаюцца кулічы-малышы.

Не варта цеста накладваць многа — форма павінна быць запоўнена прыкладна на 1/3 (куліч будзе расці). Добра пакінуць формы перад выпяканнем пастаяць яшчэ гадзіну ў цёплым пакоі.

pixabay.com

Тэмпература духоўкі — да 220 градусаў. Кулічы выпякаюцца 35—40 хвілін. Калі залішне румяніцца ніз, пастаўце на дно духоўкі міску з вадой, калі верх — накрыйце кулічы змочанай у вадзе пекарскай паперай. Правяраць гатоўнасць лепш за ўсё доўгай вострай драўлянай палачкай (або палачкай для сушы).

Пры афармленні кулічоў праявіце фантазію. Зверху можна выкласці з цеста кветкі, каласкі, птушачак, а на галоўны куліч — крыжык. Калі перад выпечкай змазаць яечным бялком, то атрымаецца румяная залацістая скарыначка. Многім падабаецца ўпрыгожваць глазурай з цукру, іншым — каляровай пасыпкай. Тым, хто абмяжоўвае ўжываць цукар, можна зверху прысыпаць макам або кменам.

Друкуецца ў часопісе «Алеся»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.