Вы тут

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні


Новыя памочнікі Прэзідэнта па Мінскай і Гомельскай абласцях, міністр інфармацыі і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.


Мікалай Рагашчук, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама, прызначаны памочнікам Прэзідэнта па Гомельскай вобласці, а старшыня Горацкага райвыканкама Аляксандр Бутараў на такую ж пасаду, толькі ў Мінскай вобласці.

Уладзімір Пярцоў, дырэктар прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір», прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі. Былы кіраўнік гэтага ведамства Ігар Луцкі зойме месца намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагназуе ўзмацненне інфармацыйнага супрацьстаяння. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы рашэнні па прызначэнні новага міністра інфармацыі і намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае БелТА.

«Ідзе інфармацыйная вайна, ужо не проціборства (хацелася б, каб гэта было хоць бы проціборства). Баюся, што далей горш будзе ў плане інфармацыйнага супрацьстаяння», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў сувязі з гэтым старанна падбіраюць людзей на пасады, дзе неабходна займацца процідзеяннем адпаведным выклікам: «Падбіраем, выкрышталізоўваючы з грамадства. Напэўна, з тысяч чалавек аднаго».

Характарызуючы Уладзіміра Пярцова, які прызначаны міністрам інфармацыі, Прэзідэнт адзначыў, што назірае за ім асабіста і добра ведае. «Разглядалі на розныя пасады. Я проста баюся, каб вы не патанулі ў гэтым чыноўніцкім бязмежжы. Для мяне вельмі будзе шкада, калі мы страцім вельмі добрага журналіста, палітолага і палітыка, скажу шчыра», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца міністэрскай пасады, Прэзідэнт лічыць, што «гэта трошкі далей ад гэтага кіпячага катла». Больш за тое, там ёсць добры практычны складнік — падначаленыя суб'екты гаспадарання. «Гэта будзе нейкая аддушына ў першы час. Ну а наогул, малады чалавек, усё яшчэ наперадзе. І я вельмі хачу, каб у вас на гэтай пасадзе члена ўрада атрымалася», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб прызначэнні Ігара Луцкага на пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што няпроста было знайсці чалавека, які б «займаўся арганізацыяй гэтага працэсу».

«Чалавек надзейны, ідэалагічна вывераны, вытрыманы. Тут у мяне сумнення няма. Як арганізатар вы ўсё ж такі былі датычныя да гэтага (гаворка ідзе пра пытанні, якія курыруюцца на новай пасадзе, уключаючы ідэалогію, СМІ, так як Ігар Луцкі мае вялікі досвед працы ў кіраўніцтве Мінінфарма і на іншых адказных пасадах у сродках масавай інфармацыі — заўв. БелТА), — сказаў Прэзідэнт. — Ужо, можна сказаць, нягледзячы на ​​ўзрост, закаранелы чыноўнік. Гэта не Уладзімір Барысавіч, яму прыйдзецца тут перастройвацца. Нават не перастройвацца — псіхалагічна прызвычаіцца да таго, што становішся ў строй».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кожнаму на сваёй пасадзе цяпер трэба будзе арганізоўваць адпаведны працэс, працуючы ва ўзаемадзеянні: «Вы (Ігар Луцкі — заўв. БелТА), як чалавек, што папрацаваў у Мінінфарме, можаце многае параіць, падказаць. Дзесьці, можа быць, і далучыцца да якіх-небудзь пытанняў, без гэтага нельга. А Уладзімір Барысавіч, як адзін з вядучых палітолагаў, журналістаў і палітыкаў, можа падставіць плячо ў любы час у гэтай арганізацыйнай структуры, якую вам давядзецца ўдваіх выбудоўваць».


Важна выпрацоўка стратэгічных напрамкаў ва ўмовах цяперашняй інфармацыйнай вайны. Аб гэтым сказаў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА, Ігар Луцкі, які сёння назначаны на пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Ігар Луцкі падкрэсліў, што кіраўнік дзяржавы ў ходзе назначэння на гэту пасаду паставіў задачу «выпрацоўкі стратэгічных напрамкаў для таго, каб у цяперашніх умовах ужо не інфармацыйнага проціборства, а інфармацыйнай вайны дасягаць вынікаў, якія дадуць магчымасць краіне рухацца наперад».
Галоўнымі прыярытэтамі з’яўляюцца інтэрнэт, традыцыйныя сродкі масавай інфармацыі.

«Трэба сістэматызаваць работу ў гэтых напрамках і патрабаваць на сваім участку з кожнага дасягнення вынікаў», — прадоўжыў Ігар Луцкі.

Ён таксама закрануў тэму змяненняў у закон аб сродках масавай інфармацыі, якія прыняты ў першым чытанні. Паводле яго слоў, агульныя падыходы знойдзены, работа над дакументам прадаўжаецца. «На мой погляд, вельмі важна, каб закон даваў магчымасць аператыўна прымаць рашэнні. Навацыі, якія ўнесены, дапамогуць хутка і адэкватна рэагаваць на зменлівую абстаноўку ў інфармацыйным полі», — падкрэсліў Ігар Луцкі.
Да гэтага Ігар Луцкі працаваў міністрам інфармацыі Беларусі.


Работа Міністэрства інфармацыі і ўсіх падведамных структур будзе прыведзена ў адпаведнасць з патрабаваннямі часу. Аб гэтым паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА, Уладзімір Пярцоў, які сёння назначаны міністрам інфармацыі.

"Прэзідэнтам пастаўлены канкрэтныя задачы па рэарганізацыі работы міністэрства ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і той інфармацыйнай вайной, якая цяпер вядзецца. Таму трэба рэагаваць больш аператыўна, такім чынам, каб не біць па хвастах, як кажуць у народзе, а планаваць работу СМІ па замяшчэнні інфармацыйнага поля нашым, дзяржаўным кантэнтам у эпоху такога інфармацыйнага проціборства. Каб наш кантэнт быў дамінуючым, каб работа нашых журналістаў была яшчэ больш яркай, якаснай", – падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.

Новы міністр таксама звярнуў увагу на той факт, што сучасныя рэаліі такія, што літаральна за адну мінуту сёння можа мяняцца інфармацыйны парадак дня, і гэта неабходна ўлічваць у сваёй рабоце. Разам з гэтым міністэрству даводзіцца весці бюракратычную перапіску, што непазбежна ў рабоце дзяржоргана. "Калі настройка грамадскай думкі так хутка змяняецца, весці такую наменклатурную перапіску не заўсёды да месца і не заўсёды правільна. У гэтым плане аператыўнасць работы міністэрства і ўсёй сферы, якая яму падпарадкоўваецца, павінна быць прыведзена ў адпаведнасць з патрабаваннямі часу", - перакананы Уладзімір Пярцоў.

Новы міністр таксама запэўніў, што вялікую ўвагу трэба будзе ўдзяліць таксама ўсяму медыяландшафту нашай краіны. Цяпер у нас свабоднае вяшчанне і расійскіх, і ўкраінскіх, і заходніх сродкаў масавай інфармацыі. Пры гэтым ні YouTube, ні іншыя платформы ў Беларусі не перакрываюцца, не рэдагуюцца, не абмяжоўваецца доступ да кантэнту ў сацсетках.

"У нашым медыяландшафце, гэта яшчэ трэба будзе дакладна вывучыць, ёсць даволі вялікая доля кантэнту, які сфарміраваны не вытворцамі Беларусі, адпаведна, парадак дня, настроі людзей фарміруюць у тым ліку і замежныя вытворцы, вяшчальнікі. Мы будзем у роўнай ступені дэмакратычныя, як лідзіруючыя дэмакратычныя дзяржавы - вось якія правілы яны распрацавалі і прымяняюць у сябе, вы іх добра ведаеце, такія ж мы павінны прымяняць у сябе, таму што час прымушае", - заявіў Уладзімір Пярцоў.


Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новых намеснікаў ў Міністэрстве інфармацыі і Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Андрэй Кунцэвіч зойме пасаду першага намесніка міністра інфармацыі. Да гэтага часу ён займаў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Брыла з пасады намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання пяройдзе на пасаду першага намесніка у гэтым міністэрстве.

Аляксей Багданаў зойме пасаду намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Да гэтага часу ён узначальваў галоўнае ўпраўленне знешнеэканамічнай дзейнасці гэтага міністэрства.

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення кіруючых кадраў і дзяржаўных узнагарод галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксей Гуйдо пайшоў на павышэнне і быў узгоднены на пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення.

Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў прызначэнне начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення Гомельскага аблвыканкама Марыны Касцючэнкі і першага сакратара Гомельскага абласнога камітэта БРСМ Веранікі Гудковай членамі Гомельскага аблвыканкама.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.