Вы тут

Раман Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па даручэнні Прэзідэнта краіны ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам калектываў у сферах кіравання, статыстыкі, прамысловасці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, транспарту, адукацыі, медыцыны, навукі, мастацтва, спорту і сацыяльнай абароны.


«Вас аб’ядноўвае найвышэйшы ўзровень майстэрства, уменне працаваць самааддана, і самае галоўнае — дабівацца пастаўленых мэт, — звярнуўся прэм’ер да ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі ў Палацы Рэспублікі. — Кожны з вас зрабіў свой асабісты ўклад не толькі ў развіццё тых устаноў, арганізацый, сфер дзейнасці, у якіх вы працуеце, але і ў развіццё ўсёй краіны».

Перад тым, як уручыць медалі «За працоўныя заслугі», Францыска Скарыны і аб’явіць Падзяку ад Прэзідэнта Беларусі Раман Галоўчанка асобна адзначыў важнасць для дзяржавы развіцця кожнай сферы, якую прадстаўляюць узнагароджаныя. Ён павіншаваў удзельнікаў урачыстасці ад імя ўрада і сябе асабіста і выказаў упэўненасць, што іх веды, энергія і адказнасць будуць і надалей садзейнічаць грамадскаму росквіту.

У сваю чаргу галоўны ўрач Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра Андрэй Янушка, які ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», адзначыў прыярытэтнасць медыцыны ва ўнутранай дзяржаўнай палітыцы краіны.

«У год эпідэміі нашы беларускія медыцынскія работнікі ў чарговы раз паказалі свой высокі прафесіяналізм, а наша нацыянальная сістэма аховы здароўя — сваю грунтоўнасць», — сказаў ён і выказаў упэўненасць, што беларуская медыцына захавае свае лідзіруючыя пазіцыі.

Напрыканцы цырымоніі прэм’ер пагадзіўся са словамі аднаго з узнагароджаных, што ў атрыманых медалях і высокіх Падзяках заслуга не аднаго толькі чалавека, але ўсяго калектыву, які той прадстаўляе.

Ён падкрэсліў, што сваёй штодзённай працай людзі ўносяць уклад у агульную скарбонку дзяржавы — «магчымасць жыць, працаваць, гадаваць дзяцей у спакойнай, устойлівай краіне».

«Вы з гонарам прайшлі выпрабаванне, якое ўсім нам выпала: не зваліліся ў вір хаосу, бязглуздзіцы, вытрымалі турбулентнасць, ціск, — дадаў ён. — Я ўпэўнены, што ў нашай краіны цудоўная будучыня, мы спраўляемся з пандэміяй, інстытуты дзяржавы паказалі сваю ўстойлівасць і стабільнасць не толькі ў сферы аховы здароўя — ва ўсіх галінах эканомікі. Мы зараз знаходзімся на пад’ёме. Нягледзячы на складаныя часы, вельмі аптымістычна выглядае работа беларускай прамысловасці — гэта аснова эканомікі нашай краіны».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.