Вы тут

У краіне стартаваў кінамарафон «Глядзі і памятай»


Рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон «Глядзі і памятай» стартаваў у краіне.


Мерапрыемства прысвечана 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Першы этап прадугледжвае прагляд навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі мастацкіх кінафільмаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Усе яны аб'яднаны ў сем тэматычных блокаў: «Пачатак вайны», «Маральны выбар на вайне», «Каханне і сяброўства на вайне», «Лёс жанчыны на вайне», «Дзеці на вайне», «Беларусь няскораная» і «Мы з будучыні».

Прагляд фільмаў арганізуецца адзін раз у тыдзень у шосты школьны дзень у рамках кіналекторыяў і кінаклубаў. З кожнага тэматычнага блока рэкамендуецца праглядзець не менш за два фільмы на выбар.

Другі этап заключаецца ў распрацоўцы кінаплаката (відэароліка) па выніках прагляду па кожным тэматычным блоку. Кінаплакат (відэаролік) дазваляе навучэнцам у кароткай форме адлюстраваць свой погляд на ваенныя падзеі мінулай эпохі. У рабоце над кінаплакатам (відэаролікам) важныя распрацоўка назвы, слогана, лагатыпа (пры неабходнасці), сцэнарыя, падбор сродкаў выразнасці (выкарыстанне рэпартажных здымкаў, архіўных відэа- ці фотаматэрыялаў, камп'ютарнай графікі, анімацыі, мантажу, спецэфектаў і іншага).

Асабліва цэніцца аўтарская пазіцыя, арыгінальная трактоўка, стыль, тэхніка стварэння, наяўнасць кінацытат з прагледжаных кінафільмаў на ваенную тэму.

Кінаплакаты, прызнаныя найлепшымі ў ходзе рэгіянальных адбораў, будуць размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: uomoik.gov.by

Загаловак у газеце: Ваенныя падзеі вачыма сучасных падлеткаў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.