У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запрацуе «лясная школа», на заняткі ў якую завітаюць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі Маладзёжнага грамадскага аб'яднання «Адкрыццё» і ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна горада Мінска».
Удзельнікі інтэрактыўнай праграмы змогуць даведацца, як у гады вайны навучаліся дзеці ў партызанскіх зонах, з якімі складанасцямі і нястачамі даводзілася ім сутыкацца. Не хапала пісьмовых прылад, падручнікаў, сшыткаў, паперы, чарніла. І тым не менш партызаны знаходзілі выйсце і ў такім становішчы. Дзякуючы іх вынаходніцтву нават у такі складаны час здолелі наладзіць вучэбны працэс.
Госці музея паспрабуюць сябе ў ролі вучняў лясной школы, будуць пісаць на бярозавай кары вуглём ці чарнілам, якія самі ж зробяць. Таксама яны створаць вучэбныя дапаможнікі для партызанскай школы і паўдзельнічаюць у майстар-класе па вырабе сцяга партызанскай брыгады. А пасля на ўроку музыкі разам з выхаванцамі дзіцячай музычнай студыі «Новае пакаленне» будуць спяваць папулярныя франтавыя песні.
Дабрачынная сустрэча ладзіцца ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Алена ДЗЯДЗЮЛЯ
Прэв’ю: Музей гісторыі ВАВ
17 красавіка ў 10:25 на тэлеканале АНТ чакаем прэм’еру.
У кабінеце старшыні канцэрна «Беллегпрам» Таццяны Аляксееўны Лугінай праца не спыняецца ні на хвіліну.
Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.