Вы тут

У Асіповіцкім раёне самаходка зрэзала рог жылога дома


У Асіповіцкім раёне самаходка зрэзала рог жылога дома. Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства абароны.


Вайсковец тэрміновай службы, кіруючы самаходнай пускавой устаноўкай, на крутым павароце не справіўся з кіраваннем і зачапіў рог жылога дома, гаворыцца ў паведамленні. Транспартнае здарэнне адбылося ў вёсцы Майсеевічы Асіповіцкага раёна падчас маршу ракетнага дывізіёна адной з вайсковых частак на палігон Гожскі.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, ваенная тэхніка спраўная. Ваенным ведамствам распачатая праверка па факце. Пашкоджанні жылога дома будуць ліквідаваныя вайсковай часцю.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: mil.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?