Вы тут

Дзмітрый Ходас стаў чэмпіёнам Беларусі па паўэрліфтынгу


Спартсмену пакарылася штанга вагай 110 кілаграмаў.


У студзені «Звязда» расказвала гісторыю Дзмітрыя Ходаса — маладога цяжкаатлета, які на чэмпіянаце Еўропы 2019 году атрымаў траўму пазваночніка, але не здаўся і вярнуўся ў спорт.  Днямі Дзмітрый выйграў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па паўэрліфтынгу сярод інвалідаў. Акрамя медаля спартсмен атрымаў званне майстра спорту.

У вагавай катэгорыі 59 кілаграмаў у жыме штангі, лежачы, Дзмітрый падняў 110-кілаграмовую штангу.

«Канешне, я задаволены сваім выступленнем, але гэта было няцяжка. Мала спартсменаў было — толькі я і адзін мой сапернік. А вось хвалявання было шмат, усё ж такі даўно не выступаў. Усё як на звычайных спаборніцтвах — страх, хваляванне. Але я ўжо ведаю, што з гэтым рабіць, таму змог сабрацца і перамагчы. Першы трэнер, сябар Віктар Саракалетаў з Хойнікаў прыехаў падтрымаць. Вялікі дзякуй трэнерам за тое, што падтрымлівалі і дапамаглі за два месяцы трэніровак перамагчы на чэмпіянаце». — дзеліцца сваімі ўражаннямі Дзмітрый.

Зараз са спартсменам працуюць два трэнеры. Андрэй Акімаў — у Мінску, і Віктар Саракалетаў у Хойніках. Галоўная мэта Дзмітрыя — выступленне на чэмпіянаце свету, які ў снежні адбудзецца ў Венгрыі, і пападанне склад нацыянальнай зборнай па паўэрліфтынгу

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?