Вы тут

ПЛР-тэст у Нацыянальным аэрапорце Мінск з 10 красавіка будуць рабіць толькі па папярэднім запісе


ПЛР-тэставанне, неабходнае для выезду ў шэраг краін, у Нацыянальным аэрапорце Мінск з 10 красавіка будуць выконваць толькі пасля папярэдняга электроннага запісу, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.


Запісацца можна будзе на сайце minsksanepid.by, прычым электронны запіс адкрываецца па пятніцах з 9:00 на наступны тыдзень. Да прыкладу, 9 красавіка з 9:00 можна запісацца на тэставанне ў перыяд з 12 па 18 красавіка.

Лабараторыя ў аэрапорце працуе з панядзелка па пятніцу з 6:30 да 18:00 з перапынкам з 12:00 да 13:00, па выхадных — з 6:30 да 17:00 з перапынкам з 12:00 да 13:00.

Забор біялагічнага матэрыялу для ПЛР-даследавання праводзіцца па буднях з 8:00 да 16:00, па выхадных з 8:00 да 15:00.

Вынікі выдаюць пасля 11.00 па меры выканання даследаванняў, але не раней чым праз 2,5 гадзіны з моманту ўзяцця матэрыялу і афармлення дакументаў.

Кошт ПЦР-даследаванні складае для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь — 95 рублёў 71 капейка, для нерэзідэнтаў — 113 рублёў 48 капеек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».