Вы тут

Прэзентацыі — ад Выдавецкага дома «Звязда»


У красавіку для юных (і для дарослых — таксама) чытачоў Выдавецкі дом «Звязда» падрыхтаваў цэлую праграму сустрэч з пісьменнікамі, кнігі якіх у апошні час выдадзены ў «Звяздзе».


Інеса Плескачэўская падчас прэзентацыі. Фота Кастуся Дробава.

У Валожынскай раённай бібліятэцы 7 красавіка адбудзецца прэзентацыя кніг вершаў Іны ФРАЛОВАЙ «Рамонкі на асфальце» і «Апельсін». У гэты ж дзень пісьменніца завітае і ў Ракаўскую сярэднюю школу (таксама Валожынскі раён).

А 9 красавіка акцыя «Звязда» — дзецям!» прадоўжыцца ў Бараўлянскай сярэдняй школе (Мінскі раён). На сустрэчу да юных чытачоў прыйдзе пісьменнік Міхаіл Дзеравянка са сваёй кнігай «Кацяня Пых і шчанюк Скок».

13 красавіка акцыя «Звязда» — дзецям!» ізноў зменіць сваю «прапіску»: вядомая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая правядзе прэзентацыю сваіх кніг «Загадка прынцэсы Агнесы», «Палёт на Вухуцію» і «Жахліўчык» у Гродзенскай гарадской бібліятэцы.

А праз два дні — 16 красавіка — у межах акцыі «Сусветны дзень кнігі» ў Музеі «Замкавы комплекс «Мір» адбудзецца яшчэ адна «звяздоўская» імпрэза. Са сваёй кнігай «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі» чытачоў пазнаёміць Людміла Рублеўская. А Леанід Дранько-Майсюк прачытае вершы з нядаўна выдадзенай кнігі «Скарб».

17 красавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі «Прыгоды Букі Злюкі» Паўла Гушчынца ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна. Дарэчы, з гэтай самай кнігай Павел Гушчынец 28 красавіка пазнаёміць чытачоў Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага.

30 красавіка са сваімі кнігамі «Як разгадаць Кітай» і «Без «жалезнай заслоны» да чытачоў бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прыйдзе яшчэ адзін аўтар Выдавецкага дома «Звязда» — Інеса Плескачэўская.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.