Вы тут

Асаблівасці інтэрнэт-гандлю ювелірнымі вырабамі вызначаны ў Беларусі


Асаблівасці ажыццяўлення інтэрнэт-гандлю ювелірнымі вырабамі вызначаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 5 красавіка 2021 года нумар 193, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


У дакуменце гаворыцца, што інтэрнэт-гандаль ювелірнымі і іншымі бытавымі вырабамі, выпушчанымі ў Беларусі і маркіраванымі кодамі ідэнтыфікацыі, з 12 красавіка 2021 года па 31 жніўня 2022 года будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з зацверджаным палажэннем.

Фота: pixabay.com

Згодна з гэтым палажэннем, абавязковай умовай інтэрнэт-гандлю ювелірнымі вырабамі з’яўляецца наяўнасць у прадаўца аднаго або некалькіх стацыянарных гандлёвых аб’ектаў, прапісаных у ліцэнзіі на гандаль каштоўнымі металамі і камянямі. Захоўвацца ювелірныя вырабы павінны ў стацыянарных гандлёвых аб’ектах. Дастаўка ювелірных вырабаў пакупніку павінна ажыццяўляцца з улікам правіл аховы. Яны могуць перасылацца нацыянальным аператарам паштовай сувязі ўнутранымі або міжнароднымі пасылкамі з аб’яўленай цэннасцю ў адпаведнасці з заканадаўствам. Таксама прадавец павінен прадастаўляць пакупнікам магчымасць сканіравання нанесенай на таварны ярлык (этыкетку) кода ідэнтыфікацыі пры атрыманні ювелірных вырабаў, а таксама магчымасць атрымліваць свае заказы ў стацыянарных гандлёвых аб’ектах і аплачваць іх як папярэдне, так і пры атрыманні, у тым ліку ў гандлёвых аб’ектах.

Усе этапы абарачэння ювелірных вырабаў павінны ўносіцца ў аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму маркіроўкі ювелірных вырабаў Беларусі ў парадку, устаноўленым Міністэрствам фінансаў.

Таксама палажэннем вызначана, якую інфармацыю прадавец абавязаны данесці да пакупніка да заключэння з ім дагавора.

Згодна з пастановай, Мінфіну сумесна з МПЗ, МАРГ і Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі трэба будзе прыняць меры па рэалізацыі гэтага дакумента і да 1 кастрычніка 2022 года правесці ацэнку вынікаў інтэрнэт-гандлю ювелірнымі вырабамі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Лукашэнка: Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм

Лукашэнка: Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм

У Маскве адбылася сустрэча і перагаворы кіраўніка нашай краіны з яго калегам Уладзімірам Пуціным.

Эканоміка

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.

Грамадства

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...

Грамадства

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

На Гомельшчыне актыўна рэалізоўваюцца праекты па развіцці тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС.