Вы тут

​Беларусь прапануе падрыхтаваць маладзёжную навукова-тэхнічную праграму Саюзнай дзяржавы


Для ўключэння моладзі ў навуковую дзейнасць наша краіна ініцыявала стварэнне маладзёжнай навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведаміў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, кіраўнік Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр ШУМІЛІН. Паводле яго слоў, такая праграма можа быць створана пад эгідай Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і БРСМ. Акрамя таго, для лепшага разумення працэсаў фінансавай падтрымкі праектаў прапануецца ўключыць дзве-тры кандыдатуры з ліку маладых даследчыкаў у склад Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы.


«У рамках Саюзнай дзяржавы мы імкнёмся стварыць эфектыўную экасістэму, у якой усе ўдзельнікі змаглі б павышаць сваю кваліфікацыю, праводзіць сумесныя даследаванні, выйграваць гранты і абменьвацца ідэямі. Тым не менш нам неабходна прыкладаць усе намаганні, каб дапамагчы маладым даследчыкам выразна ўбачыць траекторыю развіцця і прапанаваць найлепшыя ўмовы для поўнай рэалізацыі творчага, навуковага, чалавечага і інавацыйнага патэнцыялу маладых людзей», — падкрэсліў Аляксандр Шумілін. Ён таксама паведаміў, што ў цяперашні час Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі абмяркоўваюць перспектывы выдзялення грантаў маладым навукоўцам для праходжання стажыровак у самых прэстыжных ВНУ і акадэмічных навукова-даследчых інстытутах Расіі і Беларусі.

Нашы краіны праводзяць штогод дзясяткі мерапрыемстваў па розных напрамках супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння, якое з'яўляецца адным з ключавых у справе саюзнай інтэграцыі. Дарэчы, за гады будаўніцтва Саюзнай дзяржавы рэалізаваны і працягваюць выконвацца дзясяткі сумесных навукова-тэхнічных праграм. Многія распрацоўкі ўжо паспелі атрымаць міжнароднае прызнанне.

У 2020 годзе рэалізоўвалася сем навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы.

У бягучым годзе працягваецца рэалізацыя праграм «Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы», «ДНК-ідэнтыфікацыя», «Камбікорм-СД», «Інтэграцыя-СД».

У цяперашні час у распрацоўцы знаходзіцца цэлы шэраг новых праектаў канцэпцый праграм, шэсць з якіх — у высокай ступені гатоўнасці.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Эфектыўная экасістэма для маладых даследчыкаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».