Вы тут

Ля родных вытокаў


Жыхар Шклова Андрэй Саўчук са сваімі дзецьмі Алінай і Вадзімам часта прыязджае на рэчку Бярозаўку, на беразе якой месціцца яго малая радзіма — вёска Прасалы.


На ўскраіне вёскі ў цяністым кутку б'юць крыніцы, і адна з іх — Рыгорава (па імені былога жыхара-ветэрана) — абсталявана і добраўпарадкавана. Сам Андрэй таксама прымаў удзел у будоўлі крынічнага комплексу, на сваёй прыватнай пілараме піліў дошкі. Але ні ў якім разе не лічыць гэта заслугай — як і іншыя, хацеў зрабіць добрае для сваіх землякоў, для памяці. Цяпер на Шклоўшчыне гэты куточак стаў вядомым, можна сказаць, знакавым. І на дзіва прывабным, бо вада з крыніцы і плынь Бярозаўкі — сапраўдныя лекі для душы.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.