На гэтым тыдні ў медустановы Мінска і абласцей паступіла новая партыя (100 тыс. доз) вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік V», інфармуе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.
Дадзеная партыя прайшла кантроль якасці. У краіне вызначаны паліклінікі, дзе ёсць абсталяванне, якое дазваляе выконваць усе прадугледжаныя інструкцыяй умовы.
Першымі прышчэпкі атрымаюць работнікі аховы здароўя. Наступныя катэгорыі групы рызыкі гэта педагогі, работнікі сацыяльнай абароны, грамадзяне старэйшыя за 61 год і тыя, у каго хранічныя захворванні. Спісы жадаючых прышчапіцца фарміруюцца ў паліклініках па месцы жыхарства.
У 2020 годзе Беларусь заключыла першапачатковы кантракт на пастаўку двухфазнай вакцыны «Спадарожнік V» для вакцынацыі 170 тыс. чалавек. А з наступнага тыдня патрэбу ў вакцыне «Спадарожнік V» плануюць забяспечыць рэсурсамі РУП «Белмедпрэпараты».
У Маскве адбылася сустрэча і перагаворы кіраўніка нашай краіны з яго калегам Уладзімірам Пуціным.
МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.
З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...
На Гомельшчыне актыўна рэалізоўваюцца праекты па развіцці тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС.