Вы тут

Больш за 200 боепрыпасаў часоў ВАВ выяўлена ў Віцебскім раёне


Яны былі знойдзены жыхарамі на полі каля вёскі Новікі. Вяскоўцы заўважылі снарады і міны і паведамілі пра гэта мясцоваму ўчастковаму.


Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, спецыялісты в/ч 5524 унутраных войскаў МУС, якія прыбылі на месца, абследавалі мясцовасць і выявілі 99 мінамётных мін калібру 82 мм, 4 мінамётныя міны калібру 50 мм, 26 артылерыйскіх снарадаў калібру 76 мм, 71 артылерыйскі снарад калібру 45 мм і 52 артылерыйскія ўзрывальнікі. Усе — часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Арсенал быў вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.