Вы тут

Дзмітрый Мезенцаў: канчаткова роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй адменяць да канца года


Тарыфы на сотавую сувязь паміж Беларуссю і РФ ужо зніжаны ў 7 разоў, канчаткова роўмінг адменяць да канца бягучага года. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў па выніках праведзенага пасяджэння Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, на якім таксама абмяркоўваўся ход працы па адмене роўмінгу паміж дзвюма краінамі, перадае БелТА.


«Я ведаю, што па-асабліваму чакаецца рашэнне па адмене роўмінгу, — сказаў Дзмітрый Мезенцаў. — Сёння кіраўнікі двух зацікаўленых міністэрстваў пацвердзілі, што ўжо зроблена па інтэрканэкту, памяншэнне кошту гэтых злучэнняў у 20 разоў. І, уласна, кошт самога трафіку ў залежнасці ад таго, які аператар яго забяспечвае, ужо сёння зніжаны ад трох да сямі разоў. Праца будзе працягнутая, і мы да канца года павінны выйсці на той кошт, які зусім не адрозніваецца паміж званкамі ўнутры Беларусі і ўнутры Расіі ад званкоў адзін аднаму з адной і другой краіны».

Пасяджэнне Групы высокага ўзроўню прайшло пад кіраўніцтвам яе сустаршыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі і віцэ-прэм’ера Расіі Аляксея Аверчука. У ім таксама прынялі ўдзел адказны сакратар Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргей Стрэльчанка, кіраўнікі міністэрстваў Беларусі і Расіі, старэйшыя дыпламаты дыппрадстаўніцтваў дзвюх краін, адказныя работнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?