Вы тут

Узгодненыя балансы паставак беларускіх аўтамабіляў, трактароў і іншай тэхнікі ў Расію — Дзмітрый Мезенцаў


Група высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ўчора ўзгадніла балансы паставак беларускіх аўтамабіляў, трактароў і іншай тэхнікі ў Расію. Аб гэтым паведаміў па выніках пасяджэння дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, перадае БелТА.


«Кіраўніцтва Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі і партнёры з Беларусі далажылі, што ўзгоднены балансы паставак тавараў з Беларусі ў Расію, — сказаў Дзмітрый Мезенцаў. — Гэта тычыцца аўтамабіляў, камбайнаў, іншай машынабудаўнічай прадукцыі, дарожнай тэхнікі. Гэта дзясяткі тавараў, па якіх мы раней спрачаліся, а сёння ўзгаднілі блізкія падыходы. Можа быць, яны яшчэ не адзіныя, але, ва ўсякім разе, рух, у тым ліку да падпісання дарожнай карты, або, як мы сёння гаворым, саюзнай праграмы па правядзенню адзінай прамысловай палітыкі, — яно відавочна і пацверджана бакамі».

Пасяджэнне Групы высокага ўзроўню прайшло пад кіраўніцтвам яе сустаршыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі і віцэ-прэм'ера Расіі Аляксея Аверчука. У ім таксама прынялі ўдзел адказны сакратар Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргей Стрэльчанка, кіраўнікі міністэрстваў Беларусі і Расіі, старэйшыя дыпламаты дыппрадстаўніцтваў дзвюх краін, адказныя работнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.