Вы тут

Уладзімір Пярцоў: сярод гарадскіх СМІ агенцтва «Мінск-Навіны» — адно з самых прагрэсіўных


Сярод гарадскіх СМІ агенцтва «Мінск-Навіны» — адно з самых прагрэсіўных. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў падчас урачыстага мерапрыемства з нагоды 20-годдзя агенцтва «Мінск-Навіны», якое прайшло ў сталіцы, перадае БелТА.


Уладзімір Пярцоў (справа) падчас цырымоніі ўзнагароджання. Фота: БелТА.

У Мінскай гарадской ратушы сёння сабралася кіраўніцтва Мінгарвыканкама, міністэрстваў інфармацыі, аховы здароўя, сталічных прафсаюзаў, каб павіншаваць супрацоўнікаў агенцтва «Мінск-Навіны» з юбілеем і ўзнагародзіць іх ганаровымі граматамі. «Сярод разнастайных сродкаў масавай інфармацыі, якія цяпер працуюць у маленькіх і вялікіх гарадах, агенцтва „Мінск-Навіны“ — адно з самых прагрэсіўных, — сказаў Уладзімір Пярцоў. — Яно ўяўляе сабой агрэгацыю крос-платформеннасці разнастайных медыярэсурсаў, дзе ўвагу ўдзяляюць і класічным СМІ — газетам, і таксама сацыяльным сеткам. Яны заўсёды ў пошуках найбольш зручнай платформы для перадачы гараджанам навін».

Як адзначыў міністр інфармацыі, агенцтва на працягу дваццаці гадоў адлюстроўвала тыя змяненні, якія адбываліся ў Мінску. Дзякуючы праведзенай рабоце і архівам гэтага СМІ можна ўбачыць, колькі працы і любові было ўкладзена ў развіццё сталіцы.

Аналагічнага меркавання прытрымліваецца і міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч, які таксама падкрэсліў, што менавіта дзякуючы сродкам масавай інфармацыі можна не толькі сачыць за тымі падзеямі, якія адбываюцца ў горадзе і краіне цяпер, але і вяртацца да таго, што адбывалася раней. «Горад змяніўся, але ўсе пераўтварэнні заўсёды знаходзілі адлюстраванне на старонках газет, у відэароліках тэлеканалаў, а таксама агенцтва „Мінск-Навіны“. За станаўленнем яго сачыў, часта ўзаемадзейнічаў, таму магу сказаць, што падача матэрыялаў заўсёды прафесійная, шматгранная і цікавая», — падзяліўся міністр.

Таксама акрамя ўшаноўвання супрацоўнікаў агенцтва падчас урачыстага мерапрыемства ў гарадской ратушы адбылося адкрыццё перасовачнай фотавыставы «Які цудоўны гэты Мінск, паглядзі!», якая падрыхтавана сумесна з Беларускім тэлеграфным агенцтвам. На здымках паказаны Мінск ва ўсёй разнастайнасці падзей, што адбываліся ў сталіцы, тварах людзей, якія пражываюць у горадзе.

Агенцтва «Мінск-Навіны» — сталічны інфармацыйны холдынг, у склад якога ўваходзяць друкаваныя і электронныя СМІ: інфармацыйнае агенцтва, газеты «Минский курьер» і «Вечерний Минск», радыёстанцыя «Радыё Мінск», дзіцячы часопіс «Качели».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Лукашэнка: Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм

Лукашэнка: Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм

У Маскве адбылася сустрэча і перагаворы кіраўніка нашай краіны з яго калегам Уладзімірам Пуціным.

Эканоміка

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.

Грамадства

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...

Грамадства

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

На Гомельшчыне актыўна рэалізоўваюцца праекты па развіцці тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС.