Вы тут

Сертыфікаты адпаведнасці на паслугі аўташкол будуць пераафармляцца да 1 сакавіка 2022 года


Сертыфікаты адпаведнасці на паслугі аўташкол па новых дзяржаўных стандартах будуць пераафармляцца ў планавым парадку да 1 сакавіка 2022 года, паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту.


У камітэце нагадалі: у Беларусі паслугі па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў падпадаюць пад абавязковую сертыфікацыю. Дзеючыя на гэты час дзяржаўныя стандарты, якія вызначаюць патрабаванні да аказання такіх паслуг, зацверджаны і ўведзены ў дзеянне з 1 лістапада 2020 года пастановай Дзяржстандарту ад 31 жніўня 2020 года нумар 46.

«У цяперашніх стандартах няма істотных змяненняў патрабаванняў, якія ўплываюць на бяспеку аказання паслуг. Яны не ўводзяць новыя тэхнічныя патрабаванні адносна сертыфікаваных паслуг, а толькі ўдакладняюць іх. У сувязі з гэтым адсутнічаюць падставы для прыпынення або адмены выдадзеных суб’ектам гаспадарання сертыфікатаў адпаведнасці на паслугі па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, устаноўленыя адпаведным законам. Палажэнні гэтага закона ў такім выпадку дазваляюць перааформіць сертыфікаты адпаведнасці ў планавым парадку», — адзначылі ў Дзяржстандарце.

Такім чынам, Дзяржстандарт прыняў рашэнне аб замене сертыфікатаў адпаведнасці на паслугі па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў пры планавых або пазапланавых перыядычных ацэнках сертыфікаваных паслуг. Пры гэтым такія мерапрыемствы для выдачы сертыфікатаў адпаведнасці па новых стандартах версіі 2020 года магчымы да 1 сакавіка 2022 года.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.