Вы тут

Амаль 15 тыс. шматдзетных сем'яў адкрылі дэпазіты па новай праграме «Сямейны капітал»


Для шматдзетных сем’яў на 1 красавіка 2021 года адкрыта 97 284 дэпазітныя рахункі «Сямейны капітал», з якіх па праграме 2020-2024 гадоў — 14 926, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Па праграме «Сямейны капітал» 2015-2019 гадоў для шматдзетных сем’яў адкрыта 82 358 дэпазітных рахункаў на суму $823,6 млн. Памер назначанай у мінулую пяцігодку сумы складаў $10 тыс. для шматдзетных сем’яў, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года ўключна. Звярнуцца за назначэннем сямейнага капіталу можна было па 30 чэрвеня 2020 года ўключна — не пазней за 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга дзіцяці або наступных дзяцей.

Па праграме 2020-2024 гадоў для шматдзетных сем’яў адкрыта 14 926 дэпазітных рахункаў на суму Br337 млн. У новай пяцігодцы сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем’ям, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна. У 2020 годзе яго памер складаў Br22,5 тыс., а з 1 студзеня 2021 года — Br23 737,5.

«На 1 красавіка бягучага года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 32 911 заяў. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў — 29 375 (89,3 працэнта), на атрыманне адукацыі — 1736 (5,3 працэнта), на атрыманне медыцынскіх паслуг — 1800 (5,5 працэнта). Прынята 31 039 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу», — адзначылі ў Мінпрацы.

Больш за ўсё рашэнняў аб размарозцы сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці — 6804, следам ідуць Мінская — 5159, Гомельская — 5050, Мінск — 4074, Гродзенская — 3701, Магілёўская — 3182. Менш за ўсё такіх рашэнняў прынята ў Віцебскай вобласці — 3069.

БелТА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.