У сталіцы працягнуць пазначаць спецыяльнай разметкай месцы, у якіх можна пакідаць шэрынгавыя ровары і электрасамакаты, паведаміў агенцтву «Мінск-Навіны» намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.
— Мы сустракаліся з прадстаўнікамі кампаній, якія займаюцца шэрынгам у горадзе. Яны сказалі, што да ўжо наяўных пазначаных мясцаў трэба дадаць яшчэ каля 150. У бліжэйшы час зоймемся нанясеннем адпаведнай разметкі. У правілах карыстання роварамі і самакатамі з’явіцца пункт з просьбай пакідаць гэтыя транспартныя сродкі ў адмыслова пазначаных месцах, — сказаў Аляксандр Дараховіч.
Нагадаем, у 2020 г. гарадскія ўлады вырашылі ўпарадкаваць месцы паркоўкі пракатных ровараў і самакатаў, паколькі нярэдка назіраліся выпадкі, калі іх кідалі на газонах і ў кветніках, паркаваліся так, што яны заміналі працы ўборачнай спецтэхнікі.
У Маскве адбылася сустрэча і перагаворы кіраўніка нашай краіны з яго калегам Уладзімірам Пуціным.
МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.
З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...
На Гомельшчыне актыўна рэалізоўваюцца праекты па развіцці тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС.