Вы тут

Залу для заняткаў вольнай барацьбой сёння адкрыюць у Паставах


Яе плошча 260 квадратных метраў, знаходзіцца ў мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, паведамілі «Звяздзе» ў райвыканкаме.


Раней гэтыя метры фактычна пуставалі. Работнікамі даччынага камунальнага ўнітарнага аграрна-будаўнічага прадпрыемства «Рассвет Пастаўскі» і аддзела спорту і турызму Пастаўскага райвыканкама ў лістападзе мінулага года быў пачаты рамонт у памяшканні, якое мала выкарыстоўвалася. Шляхам перапланіроўкі былі ўладкаваны хол, створаны мужчынская і жаночая распранальні з санвузламі і душавымі, трэнерскі пакой, месца дзяжурнага адміністратара.

Спартыўная зала абсталявана неабходным інвентаром. Тут ёсць шведскія сценкі, грушы, лаўкі, мячы, сілавы трэнажор і іншае. Набыты барацьбітаўскі дыван памерам 12 на 11 метраў, тры манекены.

Ужо набраныя групы хлопчыкаў і дзяўчынак — каля ста для трэніровак. З дзецьмі займаецца кваліфікаваны трэнер — майстар спорту па вольнай барацьбе Андрэй Крукоўскі.

На цырымонію адкрыцця залы запрасілі кіраўніцтва ўлады вобласці, афіцыйных асоб з Мінска, вядомых спартсменаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.