Вы тут

Разбурае падстраўнікавую. Доктар растлумачыў небяспеку частага ўжывання хлеба


Хлеб у рацыёне можа згубна ўплываць на працу падстраўнікавай залозы. Пра гэта распавёў урач-дыетолаг Аляксей Кавалькоў ў відэа на сваім YouTube-канале, адзначае агенцтва «Мінск-Навіны».


Фота: minsknews.by

Па словах урача, большая частка людзей не марнуе столькі энергіі, колькі атрымлівае ад ужывання выпечкі: каб «спаліць» з'едзены кавалак, трэба выдаткаваць гадзіну заняткаў спортам.

Пры гэтым, як адзначыў Кавалькоў, у хлебе шмат вугляводаў, якія шкодзяць здароўю больш, чым цукар з-за больш высокага ўзроўню глікемічнага індэкса. Урач падкрэсліў, што гэта руйнуе падстраўнікавую залозу.

Кавалькоў не кажа, што трэба рэзка адмаўляцца ад такой выпечкі, але рэкамендуе ёсць хлеб не часцей двух-трох раз на год.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.