Вы тут

Стала вядома, калі Google можа прэзентаваць Android 12


У мінулым годзе з-за пандэміі Google вырашыла не праводзіць традыцыйную канферэнцыю I/O, аднак ў 2021-м мерапрыемства ўсё ж адбудзецца. Праўда, як і многія іншыя падобныя падзеі, яно пройдзе ў фармаце анлайн. Google не абвясціла дату прамым тэкстам, але апублікавала зашыфраванае пасланне, якое хутка разгадалі ў Сетцы — канферэнцыя пройдзе з 18 па 20 мая, паведамляе lifehacker.ru.


Адзін з галоўных акцэнтаў на Google I/O павінен быць зроблены на Android 12, які ўжо ва ўсю тэстуецца распрацоўшчыкамі. Верагодна, Google раскажа пра галоўныя навіны сістэмы больш падрабязна, пазначыўшы асноўныя прыярытэты ў распрацоўцы і будучыя змены. Таксама ў рамках першага дня канферэнцыі могуць прадставіць новыя прылады. Пазалетась гэта былі смартфоны Pixel 3A і смарт-экран Nest Hub Max.

У гэтым годзе чакаецца выхад смартфона Pixel 5А і новых навушнікаў Pixel Buds, якія літаральна ўчора ўжо засвяціліся ў Сеціве. Не выключана, што будуць і іншыя навінкі, як праграмныя, так і апаратныя.

Прэв’ю: google.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».