Вы тут

Наталля Качанава i Васiль Герасімаў правялі нараду па пытаннях развіцця ААТ «Камволь»


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава разам з кіраўніком Камітэта дзяржаўнага кантролю Васілём Герасімавым наведалі Мінскі камвольны камбінат.


Мэты сустрэчы з прадстаўнікамі кіраўніцтва і працоўнага калектыву аднаго з буйных беларускіх прадпрыемстваў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці краіны і СНД Наталля Качанава патлумачыла неабходнасцю прааналізаваць на месцы ход выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па ААТ «Камволь». А таксама паглядзець, як выконваецца бізнес-план па яго развіцці, абмеркаваць і знайсці шляхі ліквідацыі «вузкіх» месцаў, выпраўлення недахопаў і праблем, якія стаяць перад камбінатам. У прыватнасці, наколькі рацыянальна і з карысцю для эканомікі задзейнічаны свабодныя вытворчыя плошчы.

Таму Наталля Качанава адразу прапанавала гутарыць адкрыта і шчыра, без справаздач і рапартаў, а спыніцца на нявырашаных пытаннях. Спікер верхняй палаты парламента падкрэсліла, што «мы прыехалі, каб разабрацца і падставіць плячо там, дзе ёсць магчымасць». Бо сёння стаіць задача не толькі выпускаць сучасную, прывабную і канкурэнтаздольную прадукцыю ў дастатковых аб’ёмах, але і па меры магчымасці наладзіць з тканін Камволя запатрабаваны ў краіне выпуск гатовых вырабаў: мужчынскую і жаночую вопратку, школьную форму і г. д. Для гэтага варта выкарыстоўваць усе магчымасці, адкрываць атэлье, фірмовыя крамы, шукаць іншыя формы рэалізацыі.

Намеснік генеральнага дырэктара камбіната па камерцыйных пытаннях Юлія Грынчык.

Як паведаміла журналістам намеснік генеральнага дырэктара камбіната па камерцыйных пытаннях Юлія ГРЫНЧЫК, па выніках мінулага года выраблена і рэалізавана прадукцыі амаль на 32 мільёны рублёў. Беларускія тканіны пастаўляюцца больш чым у 15 краін свету. Сярод асноўных традыцыйных рынкаў гэта ў першую чаргу Расійская Федэрацыя, а таксама Азербайджан, Казахстан, Арменія. Асабліва паспяхова гандаль ідзе за кошт расійскіх спажыўцоў. З імі наладжана ўзаемавыгаднае партнёрства. І невыпадкова ў першым квартале бягучага года рост паставак у Расію склаў 138 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Ёсць інтарэс да прадукцыі камвольнага камбіната і ў краінах Еўрапейскага саюза і Блізкага Усходу, Саудаўскай Аравіі, Пакістана, Эміратаў.

Дырэктар ААТ «Камволь» Ірына Грыгар’ян.

Так, пэўныя здабыткі ў калектыва Камволя ёсць, але гэтага недастаткова. Сёння трэба няўхільна павышаць эфектыўнасць вытворчасці, лічыць старшыня Савета Рэспублікі. Бо пасля завяршэння ў 2017 годзе маштабнай мадэрнізацыі прадпрыемства ёсць усе шанцы спадзявацца на раскрыццё значнага патэнцыялу прадпрыемства на больш высокім узроўні.

Наталля Качанава агледзела вытворчасць камбіната, пазнаёмілася з яго прадукцыяй, выказала шэраг рэкамендацый і прапаноў.

За гады існавання Камволь прайшоў праз розныя выпрабаванні. Нагадаем, будаўніцтва Мінскага камвольнага камбіната пачалося 70 гадоў назад яшчэ ў 1951 годзе. У 1955 годзе была запушчана першая вытворчасць. У 1966–1976 гадах адбылася рэканструкцыя камбіната. Зараз з дапамогай дзяржавы камбінат набывае новы подых.

Леанід ТУГАРЫН

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.