У мінскім Доме футбола адбылося лёсаванне паўфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі.
Цяперашнія ўладальнікі Кубка — футбалісты барысаўскага БАТЭ — паспрачаюцца за выхад у фінал з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».
У іншым паўфінале будуць сапернічаць дзеючы чэмпіён краіны салігорскі «Шахцёр» і «Іслач» з Мінскага раёна.
Першыя паўфінальныя матчы адбудуцца 21 красавіка ў Барысаве і Салігорску, матчы у адказ пройдуць 5 мая ў Жодзіне і Мінску. Вырашальны паядынак 30-га Кубка Беларусі адбудзецца 23 мая ў Гомелі.
У фінальным матчы мінулага кубкавага розыгрышу футбалісты БАТЭ з мінімальнай перавагай 1:0 адолелі ў дадатковы час брэсцкае «Дынама».
12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.
КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.
Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.