Вы тут

За забруджванне лесу смеццем ў 2020 годзе ў Беларусі пакараныя 310 чалавек


У 2020 годзе за забруджванне ляснога фонду смеццем да адказнасці былі прыцягнутыя 310 чалавек. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі «Лясной фонд Беларусі. Навядзенне парадку на тэрыторыі лясных угоддзяў і іх добраўпарадкаванне» сказаў начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Сяргей Чарняўскі, перадае БЕЛТА.


У мінулым годзе за розныя парушэнні ў лясным фондзе ў краіне прыцягнулі да адказнасці больш за 3 тыс. чалавек. «У прыватнасці, за забруджванне ляснога фонду смеццем да адказнасці былі прыцягнутыя 310 чалавек. З іх 154 выяўлены з дапамогай сродкаў фота- і відэафіксацыі», — сказаў Сяргей Чарняўскі.

Паводле яго слоў, на сёння каля 1,5 тыс. такіх рэгістратараў размешчана ў лясах.

Начальнік упраўлення нагадаў, што за забруджванне ляснога фонду прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (штраф для фізічных асоб — да 10 базавых велічынь).

Прэв'ю: mlyn.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.