Вы тут

Аб'яднаны фабрыкі «Спартак» і «Чырвоны Мазыранін»


5 красавіка адбылося зліццё прадпрыемства СП ААТ «Спартак» і ААТ «Чырвоны Мазыранін» з кіруючай кампаніяй СП ААТ «Спартак», паведамляецца на сайце Белдзяржхарчпрама.


Фота з сайта «Белдзяржхарчпрама»

СП ААТ «Спартак» мае вопыт і патэнцыял у распаўсюджанни кандытарскіх вырабаў як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі, ажыццяўляя супрацоўніцтва больш чым з 25 краінамі свету.

Асноўная задача ў інтэграцыі - павышэнне эфектыўнасці работы ААТ «Чырвоны Мазыранін». Плануецца правесці работы па аптымізацыі асартыменту, мадэрнізацыі вытворчых працэсаў, зніжэнні сабекошту вытворчасці ў цэлым, а таксама мерапрыемствы па павышэнню спазнавальнасці брэнда «Чырвоны Мазыранін» ва ўзаемадзеянні з брэндам «Спартак». Гэта першы крок на шляху да стварэння кандытарскага кластара на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Дадзеная форма працы не паўплывае на вядомыя традыцыйныя гандлёвыя маркі «Чырвоны мазыранін», только ўзмоцніць іх пазіцыі на рынку за кошт больш моцных гандлёвых марак «Спартака».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?