Вы тут

У Беларусі рэалізуюць пілотны праект па нарматыўным фінансаванні спартшкол


Савет Міністраў даручыў рэалізаваць у 2021 годзе пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў у дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах і спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школах алімпійскага рэзерву, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Веткаўскага, Кобрынскага, Маладзечанскага і Лагойскага райвыканкамаў, Мінскага аблвыканкама. Адпаведная пастанова Саўміна ад 7 красавіка 2021 года нумар 200 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Усяго ў пілотным праекце ўдзельнічаюць 10 спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў.

Аб’ём бюджэтных сродкаў на рэалізацыю праекта разлічваецца зыходзячы з базавых нарматываў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на спартыўную падрыхтоўку аднаго спартсмена-навучэнца па відзе спорту ў ДЮСШ, СДЮШАР, а таксама паказчыкаў колькасці спартсменаў-навучэнцаў, спартыўная падрыхтоўка якіх ажыццяўляецца без платы, даводзімых да такіх спартшкол мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Усяго прадугледжана падрыхтоўка па 22 відах спорту.

Мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права павялічваць аб’ём бюджэтных сродкаў пры наяўнасці крыніц фінансавання.

Міністэрству спорту і турызму па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў даручана зацвердзіць Інструкцыю па апрабацыі нарматыўнага фінансавання спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў у 2021 годзе, а таксама да 1 сакавіка 2022 года прадставіць у Саўмін справаздачу аб выніках праекта.

Брэсцкаму, Гомельскаму і Мінскаму аблвыканкамам неабходна забяспечыць рэалізацыю пілотнага праекта, праводзіць маніторынг і прадставіць у Мінспорт справаздачы аб яго выкананні да 20 ліпеня 2021 года і 10 лютага 2022 года.

Мінскаму аблвыканкаму, раённым выканкамам трэба давесці да ДЮСШ, СДЮШАР, якія ўдзельнічаюць у праекце, паказчыкі колькасці спартсменаў-навучэнцаў, спартыўная падрыхтоўка якіх ажыццяўляецца без платы.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.