Вы тут

Касцевіч: Расходы на пенсіі ў Беларусі супастаўныя з аналагічнымі ў Еўропе


Тэрміны і аб’ёмы пераразліку пенсій у гэтым годзе будуць вызначацца фінансавымі магчымасцямі бюджэту пенсійнага фонду. Аб гэтым заявіла сёння міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч на IX справаздачна-выбарнай канферэнцыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, перадае БЕЛТА.


Фота з архіва. Аўтар: Алены Кравец.

Па лініі Мінпрацы і сацабароны розныя віды пенсій атрымліваюць амаль 2,5 млн чалавек. Пры гэтым 1,9 млн маюць статус «ветэран працы».

З 2016 года працоўныя пенсіі пераразлічваліся 9 разоў — у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы. У выніку за мінулую пяцігодку (2016-2020 гады) пенсія па ўзросце непрацуючага пенсіянера павялічылася адносна 2015 года амаль у 1,7 раза (рэальны рост — 1,2 раза).

«Расходы на выплату пенсій за пяцігодку склалі Br55 млрд, на 2021 год — амаль Br15 млрд, або 9 працэнтаў ВУП, што супастаўна з расходамі ў еўрапейскіх краінах. Тэрміны і аб’ёмы пераразлікаў пенсій у бягучым годзе будуць вызначацца фінансавымі магчымасцямі бюджэту пенсійнага фонду. Міністэрствам вядзецца работа над прапановамі па ўзмацненні дыферэнцыяцыі памераў пенсій (з улікам заработку)», — сказала Ірына Касцевіч.

Таксама яна нагадала аб напрамках сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей. Неабходныя паслугі пажылым грамадзянам аказваюць 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і 83 дамы-інтэрнаты. На іх работу за мінулую пяцігодку накіравана з кансалідаванага бюджэту Br3 млрд.

У сістэме Мінпрацы працуе чатыры санаторыі. Штогод у іх праходзяць курс санаторна-курортнага лячэння больш за 17 тыс. пажылых і інвалідаў. Усяго за мінулую пяцігодку на льготнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне пажылых людзей і інвалідаў з бюджэту накіравана Br45 млн. У мінулым годзе работа санаторыяў была перабудавана на рэабілітацыю найбольш слабаабароненых грамадзян, якія перанеслі пнеўманію і COVID-19.

Дадатковыя меры сацыяльнай падтрымкі ветэранаў вайны і працы рэалізуюцца як частка дзяржаўных праграм. Гэта штогадовыя абследаванні ветэранаў, па выніках якіх мясцовыя ўлады аказваюць неабходную дапамогу з улікам выяўленых патрэбнасцей (рамонт жылля, печаў, электраправодак і газавага абсталявання, устаноўка (замена) аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў). Такая дапамога з 2016 па 2020 год аказана больш як 60 тыс. грамадзян на агульную суму амаль Br4,8 млн. У новай пяцігодцы гэта работа будзе прадоўжана. На названыя мэты запланавана накіраваць Br5,5 млн.

У сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ветэранам і пацярпелым ад наступстваў вайны выплачана аднаразовая дапамога на суму Br34,7 млн.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.