Вы тут

Унікальны кніжны сканер устаноўлены ў Фундаментальнай бібліятэцы БДУ


Яго выкарыстанне дазволіць аблічбаваць любыя тыпы арыгіналаў без рызыкі пашкоджання.


Спецыялізаваны кніжны сканер мае сучасную фотакамеру высокага дазволу і аптычную сістэму з вялікай глыбінёй рэзкасці. Аблічбоўка матэрыялаў робіцца бескантактава з хуткасцю адна старонка за палову секунды.

Аблічбоўку пачнуць з першых навуковых перыядычных выданняў універсітэта 1920-1930-х гадоў, а таксама прац па этнаграфіі і беларусістыцы, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэкі і музеі гісторыі БДУ. Усяго фонд рэдкай кнігі ўключае 25 000 асобнікаў, у тым ліку самае старое выданне 1580 года «Шэсць кніг пра дзяржаву» французскага пісьменніка Жана Бадэна.

Выкарыстанне лічбавага комплексу паспрыяе развіццю Электроннай бібліятэкі БДУ, даступнасці інфармацыі для карыстальнікаў і паляпшэнню яе пазіцый у міжнародных рэйтынгах. Нагадаем, бібліятэка першай у Беларусі ўвайшла ў Кансорцыум сеткавых электронных бібліятэк класічных універсітэтаў, а таксама займае трэцяе месца ў міжнародным рэйтынгу «Transparent Ranking: Institutional Repositories by Google Scholar».

У цяперашні час у яе архівах утрымліваецца больш як 180 тысяч публікацый навукоўцаў і выкладчыкаў універсітэта. Сучасныя метады навуковай камунікацыі і доступ да актуальных электронных рэсурсаў павышаюць яе запатрабаванасць сярод карыстальнікаў.

Фундаментальная бібліятэка БДУ — адна з нямногіх бібліятэк ВНУ, забяспечаная абсталяваннем дадзенага тыпу. Падарунак прымеркаваны да двайнога юбілею — 100-годдзя ўніверсітэта і Фундаментальнай бібліятэкі. У 1920-я гады пры бібліятэцы было арганізавана Беларускае бібліяграфічнае бюро, а ў 1926 годзе на яе базе стварылі Беларускую дзяржаўную бібліятэку, вядомую цяпер як Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.