Вы тут

XX Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021» пройдзе з 11 па 12 чэрвеня


Пра гэта паведаміла кансультант упраўлення прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Людміла Манакава, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Арганізатары «Маладзечна-2021» — Мінкультуры, Мінаблвыканкам, Маладзечанскі райвыканкам, Палац культуры Маладзечна, Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі, Белтэлерадыёкампанія.

Фестываль будзе праходзіць на базе Летняга амфітэатра, Палаца культуры і іншых устаноў горада і раёна. Цэнтральнай падзеяй стане Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Па выніках рэгіянальных і абласных этапаў падчас фестывалю 11 чэрвеня пройдуць другі і трэці туры конкурсу, удзел прыме 21 канкурсант з ліку лепшых маладых выканаўцаў з усіх абласцей рэспублікі і сталіцы.

Рэжысёрам-пастаноўшчыкам адкрыцця форуму стане заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Ніна Осіпава, мастацкім кіраўніком — Міхаіл Фінберг.

— Фестываль жыве, развіваецца, і канцэрт будзе мець пэўныя разыначкі. Мы ўзнялі ў праграме тэму юбілею. Мерапрыемства будзе прысвечана творчасці знакамітага беларускага піяніста і кампазітара Ігара Паливоды, які напісаў гімн гэтага фестывалю. Акрамя таго, у праграме Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі — вершы Уладзіміра Караткевіча, — звярнула ўвагу Ніна Осіпава.

Завершыць праграму другога дня гала-канцэрт, яго рэжысёрам стала мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская.

— Фестываль у Маладзечне вельмі душэўны дзякуючы гучанню на ім сапраўднай беларускай музыкі. У гэтым годзе цырымонія закрыцця пройдзе па сямейнай канцэпцыі. На сцэне за круглымі сталамі будуць сядзець выбітныя паэты, песеннікі, кампазітары, культурныя дзеячы. Мы ўспомнім гісторыю фэсту не па архівах, а менавіта з вуснаў відавочцаў, якія з'яўляюцца яго пастаяннымі гасцямі. Акрамя таго, паставім сумесныя нумары з удзелам маладых артыстаў і знакамітых мэтраў, — падзяліўся галоўны рэжысёр Маладзёжнага тэатра эстрады Іван Клешчанка.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Грамадства

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

На пытанне чытача адказваюць Янка Крук і Аксана Катовіч.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.