Вы тут

Багатыя краіны свету з'яўляюцца асноўнымі атрымальнікамі вакцын ад COVID-19


На жыхароў 27 найбагацейшых краін прыходзіцца 40% усіх вырабленых вакцын, перадае ТАСС са спасылкай на агенцтва Bloomberg.


Фота: pixabay.com

Тэмпы вакцынацыі ад COVID-19 у краінах з найбольшымі даходамі ў 25 разоў апярэджваюць аналагічныя паказчыкі, чым у дзяржавах з найменшымі даходамі. У агенцтве прааналізавалі размеркаванне 726 млн доз вакцын, атрыманых у 154 краінах.

На долю Злучаных Штатаў, паводле падлікаў Bloomberg, выпадае 24% усіх вырабленых у свеце вакцын. Пры гэтым у ЗША пражываюць 4,3% насельніцтва Зямлі. У Пакістане пражываюць 2,7% насельніцтва планеты, але доля гэтай дзяржавы ў глабальнай вакцынацыі складае толькі 0,1%.

Такое размеркаванне вакцын з'яўляецца вынікам таго, што багатыя краіны загадзя закупілі мільярды вырабленых і планаваных да вытворчасці доз прэпарата для задавальнення ў першую чаргу патрэбаў сваіх жыхароў. Гэтых запасаў, з улікам новых паставак, хопіць для правядзення некалькіх кампаній па вакцынацыі жыхароў названых краін, у той час як 11% самых бедных дзяржаў не валодаюць магчымасцямі для правядзення нават адной.

Амаль у палове краін свету, прышчэпкі ад COVID-19 зроблены менш за 1% іх жыхароў, а тыя ж ЗША плануюць у бліжэйшыя тры месяцы выйсці на паказчык вакцынацыі насельніцтва ў 75%. Кантраст у вельмі непрапарцыйным размеркаванні вакцын у свеце з'яўляецца, верагодна, яшчэ больш моцным, калі ўлічыць, што больш за 40 дзяржаў наогул не маюць даных аб вакцынацыі, пры гэтым там пражываюць 8% насельніцтва планеты.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.