Вы тут

Дзінара Алімбекава перадала свой Хрустальны глобус у музей НАК


У экспазіцыі музея алімпійскай славы, які размешчаны ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэту, новы экспанат. Дзінара Алімбекава перадала музею свой хрустальны глобус, які яна заваявала ў заліку спартсменаў да 25 гадоў па выніках сезону 2020/21.


«Гэты год я правяла дастаткова добра. Ён атрымаўся вельмі стабільным. Не было нейкіх яркіх усплёскаў ці ж, наадварот, відавочных правалаў. Усе гонкі ў сезоне я прайшла досыць роўна і, напэўна, можна сказаць, што гэта свайго роду падзяка мне за маю жа працу і ўсёй маёй камандзе, якая дапамагала мне на працягу ўсіх гонак. Атрымаць гэтую ўзнагароду для мяне было вельмі важна. Я да гэтага ішла і імкнулася і, вядома, я вельмі рада, што ўсё атрымалася.

Мне вельмі прыемна перадаць у музей НАК Беларусі гэты глобус. Магчыма, для кагосьці з юных наведвальнікаў ён стане стымулам для заняткаў спортам ці ж свайго роду мэтай для заваявання новых вяршынь. Бо ўсё магчыма! Сваім прыкладам хачу паказаць, што не трэба спыняцца на няўдачах, а трэба ісці далей наперад, пераадольваючы перашкоды», — адзначыла алімпійская чэмпіёнка ў інтэрв’ю прэсс-службе НАК.

У музеі алімпійскай славы НАК Беларусі змяшчаецца мноства экспанатаў, якія будуць цікавыя аматарам біятлону і Дзінары Алімбекавай у прыватнасці. У 2018 годзе спартсменка перадала музею свой біятлоны касцюм, у якім заваявала золата ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане ў 2018 годзе.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота НАК Беларусі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.