Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Паспрабуйце ў імя сваіх асабістых інтарэсаў не закідваць працу. Наадварот, на гэтым тыдні варта асаблівую ўвагу звярнуць на кар'ерны рост, бо магчымы вельмі прывабныя прапановы і дасягненні, якія садзейнічаюць павышэнню пасады. Каб дамагчыся поспеху, трэба прааналізаваць сітуацыю і трымаць пад кантролем эмоцыі.

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні непажадана гуляць у хованкі з выбраннікам: вы ўсё роўна прайграеце. Таемнае стане відавочным. Будзьце рэалістам у вырашэнні асабістых праблем, якія зваліліся на вас. Прызнанне заслуг дзелавымі партнёрамі і сябрамі стане для вас прыемным сюрпрызам. Зможаце паглядзець на многія рэчы па-новаму і ўбачыць тое, што раней не заўважалі.

БЛІЗНЯТЫ. Вас падхопіць вецер перамен, прычым прыемных. І гэта закране ў першую чаргу асабістае жыццё. Напрыклад, вам зробяць прапанову рукі і сэрца або можна чакаць прыбытак у сямействе. Да таго ж з'явіцца шанц дамагчыся поспеху ў дзелавой і фінансавай сферах. Паспрабуйце не адкладваць важныя справы і рашэнні — бярыцеся за іх адразу. Гэта прамы шлях да мэты. Пазітыўны погляд на свет дазволіць з лёгкасцю спраўляцца нават з самымі складанымі задачамі.

РАК. У пачатку тыдня выкарыстоўвайце сустрэчу з кіраўніцтвам у сваіх мэтах, выкладзіце планы і ідэі — вашу ініцыятыву абавязкова падтрымаюць. У чацвер можна збегчы з работы крыху раней і адправіцца на спатканне — яно акажацца вельмі рамантычным. У выхадныя адпачніце ад мітусні і клопатаў, адчуйце смак жыцця.

ЛЕЎ. Надыходзіць цікавы тыдзень, калі можна актыўна адпачыць ды з задавальненнем папрацаваць. Энергія віруе, таму многае будзе атрымлівацца. Сітуацыя, магчыма, запатрабуе ўмення спраўляцца з дадатковай нагрузкай. Паспрабуйце паменш гаварыць і больш слухаць. Калі не ўдасца пазбегнуць удзелу ў спрэчцы, старайцеся захоўваць нейтральную пазіцыю. Нядзеля — удалы дзень для паездак і пачатку падарожжаў.

ДЗЕВА. У панядзелак можаце атрымаць інфармацыю, якую лепш захаваць у таямніцы. У аўторак гутарка з начальствам можа прайсці ў павышаным тоне, аднак вам удасца даказаць сваю правату. На трывалае і доўгае супрацоўніцтва ні ў працы, ні ў асабістым жыцці цяпер не разлічвайце: усё мімалётна і досыць ілюзорна. Могуць заблытацца і адносіны з раднёй.

ШАЛІ. Гэты тыдзень абяцае прынесці эмацыянальны ўсплёск, энергію, здароўе і поспех. У сераду любая справа будзе атрымлівацца і практычна любая мара можа спраўдзіцца, калі, вядома, для гэтага не прыйдзецца абмежаваць інтарэсы іншых людзей. У чацвер можа з'явіцца непераадольнае жаданне змяніць кола стасункаў, вялікая верагоднасць з'яўлення новых знаёмых, блізкіх вам па духу. У выхадныя накіруйце энергію на вырашэнне хатніх спраў і ўнутрысямейных праблем.

СКАРПІЁН. Рэкамендуецца больш часу правесці ў дастатку, карыстаючыся плёнам поспеху, дасягнутага раней. Зрэшты, новыя справы таксама абяцаюць салідны прыбытак. Ваша энергія і сабранасць дазволяць ствараць цуды. Шанцаванне па дробязях стане прычынай аптымістычнага настрою, што таксама вельмі садзейнічае працаздольнасці. Серада дасць магчымасць пакінуць многія сур'ёзныя праблемы у мінулым. У вашым жыцці пачынаецца яркі і ўдалы перыяд.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні асабліва ярка праявіцца ваша мэтанакіраванасць. Лёгка будзе рэалізаваць творчыя задумы як у індывідуальнай, так і ў калектыўнай працы. Выніковымі стануць далёкія паездкі і камандзіроўкі. У чацвер і пятніцу праявіце крыху больш увагі і дабрыні да сваёй сям'і. У выхадныя атрымаеце сапраўднае задавальненне ад стасункаў з сябрамі.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне. Сябры засыплюць парадамі дыяметральна процілеглага зместу. Спрабаваць іх прытрымлівацца, зразумела, не варта, але выслухаць можна: раптам праслізне і разумная думка. Будзьце адкрыты да перамен, не адмаўляйцеся ад новых магчымасцяў. Працоўныя подзвігі не застануцца незаўважанымі — атрымаеце адабрэнне з боку начальства. У пятніцу пажадана крытычна ацэньваць свае дзеянні і словы.

ВАДАЛІЎ. Тыдзень чакаецца надзвычай плённы, максімальна насычаны разнастайнымі падзеямі. Аднак рызыкуеце стаміцца ад зносін. Чым больш актыўнасці, больш рухомасці і больш гнуткасці вы праявіце, тым большага здолееце дамагчыся. Сябры і блізкія акажуцца нядрэннымі дарадцамі. Часткай работы можаце падзяліцца з калегамі. Больш аддавайце часу падрастаючаму пакаленню.

РЫБЫ. Вынікі працы змогуць парадаваць і прынесці маральнае і матэрыяльнае задавальненне. Аднак паспрабуйце не высвятляць адносіны з дзелавымі партнёрамі і не спрачацца з начальствам. На сераду можна запланаваць сур'ёзную размову са старым сябрам — магчыма, вы даведаецеся штосьці важнае. Пятніца спрыяльная для даследаванняў, лекцый і майстар-класаў. Але самі ўстрымайцеся ад публічных выступленняў — трымайце ідэі і планы пры сабе. У суботу займіцеся паўсядзённымі справамі, завяршайце пачатае ў будні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».

Грамадства

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія з гэтага навучальнага года з'явіліся ў школах краіны, — значная дапамога педагагічнаму кал

Эканоміка

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Дарэчы, частку гэтай прадукцыі накіруем на экспарт, у прыватнасці журавіны.

Грамадства

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Пад натхненнем чырвонага кастрычніка мы вырашылі адправіцца на пошукі цікавых месцаў і містычных гісторый.