Вы тут

Выстава работ, прымеркаваная да юбілею мастака Эдуарда Куфко, прайшла ў Брэсце


Яго палотны — страшная праўда лагераў, спачатку фашысцкіх, потым ГУЛАГа. З карцін глядзяць вязні. А мастак гаворыць з намі жорстка, непрыхавана, па праве відавочцы, па праве пакутніка. Усе гэтыя дарогі, адлюстраваныя на карцінах, ён прайшоў сам. Стагадовы юбілей сусветна вядомага мастака Эдуарда Куфко адзначылі ў Брэсце выставай яго карцін.


На лёс гэтага чалавека прыйшлося шмат выпрабаванняў. Нарадзіўся ў сакавіку 1921 года ў Цвярской вобласці. Скончыў лесатэхнічны тэхнікум і два курсы мастацкага вучылішча ў Яраслаўлі. З першых дзён вайны — на фронце, трапіў у палон, а пасля — у канцэнтрацыйны лагер. З 1946-га да 1953-га знаходзіўся ў ГУЛАГу.

У Брэст ён прыехаў у 1955-м, дакументы аб рэабілітацыі атрымаў у 1957-м, пасля гэтага стаў удзельнічаць у мастацкіх выставах. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта. У 1990-я правёў шэраг паспяховых персанальных выстаў у Беларусі і ЗША. Работы мастака знаходзяцца ў буйных музеях і карцінных галерэях Брэста, Мінска, у прыватных калекцыях за мяжой.

У экспазіцыі «Музей вайны — тэрыторыя міру» Брэсцкай крэпасці прадстаўлена яго работа «Уцёкі». Шырокую вядомасць атрымалі палотны антыфашысцкага цыкла «Пракляцце фашызму», «Асвенцім», «Не забудзем», «Вызваленне» і многія іншыя. Эдуард Куфко напісаў партрэты многіх вядомых людзей — сваіх сучаснікаў.

Усё яго жыццё знайшло адлюстраванне ў творчасці. Карціны мастака ў асноўным напісаны ў змрочных тонах. А як яшчэ можна перадаць пекла лагернага жыцця? Выстава нездарма названа «Зона». Знаходжанне ў зонах доўжылася для мастака больш за дзесяцігоддзе. А тое, што ён прайшоў усе выпрабаванні і застаўся чалавекам, стаў мастаком — адзначалі на выставе, — такой была воля нябёсаў. Значыць, так трэба было, каб Куфко расказаў, каб пакінуў перасцярогу людзям.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Страшная праўда

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».