Вы тут

Грамадскія аб'яднанні інвалідаў сустрэнуцца з прадстаўнікамі ўлады


У красавіку ў Брэсцкай вобласці будзе праводзіцца комплекснае вывучэнне стану работы па вырашэнні праблем людзей з інваліднасцю, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


З гэтай мэтай створана міжведамасная рабочая група, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Мінпрацы і сацабароны, Мінадукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Мінспорту, Мінбудархітэктуры, Мінсувязі, Нацыянальнага банка, структурных падраздзяленняў Брэсцкага аблвыканкама, а таксама прадстаўнікі абласных ці гарадскіх (раённых) арганізацый грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў.

У рамках маніторынгу рабочай групай будуць вывучацца пытанні, якія датычацца ўсіх ключавых сфер жыццядзейнасці людзей з інваліднасцю: гэта аказанне рэабілітацыйнай дапамогі, забеспячэнне даступнага асяроддзя жыццядзейнасці, аказанне розных відаў сацыяльных паслуг людзям з інваліднасцю, а таксама бацькам-інвалідам у ажыццяўленні догляду за дзецьмі, забеспячэнне правоў на адукацыю, пашырэнне магчымасцяў для арганізацыі бесперапыннага прафесійнага навучання, аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні, стварэнне ўмоў і пашырэнне ўдзелу людзей з інваліднасцю ў турыстычных, спартыўных і забаўляльных мерапрыемствах, інфармаванне грамадзян, якія маюць інваліднасць, бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі, сацыяльных ільготах і гарантыях.

Падчас маніторынгу прадстаўнікі Мінпрацы і сацабароны будуць праводзіць сустрэчы з намеснікамі старшыняў раённых выканаўчых камітэтаў, якія курыруюць сацыяльную сферу і ўзначальваюць раённыя міжведамасныя саветы па праблемах інвалідаў, а таксама з членамі дадзеных саветаў і прадстаўнікамі мясцовых грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў.

Вынікі комплекснага вывучэння стану работы па вырашэнні праблем інвалідаў у Брэсцкай вобласці будуць разгледжаны на пасяджэнні Рэспубліканскага міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў у чэрвені 2021 года.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Скідкі, растэрміноўкі і шырокі асартымент

Грамадства

Ча­му зні­кае ва­да з кра­наў

Ча­му зні­кае ва­да з кра­наў

Спё­ка — час для эка­но­міі ці па­лі­ву ага­ро­даў?

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.