Вы тут

Дрожжа: Мінлясгас у стане даць якасны лесаматэрыял


Мінлясгас у стане забяспечыць дрэваапрацоўчую прамысловасць якасным лесаматэрыялам. Аб гэтым сказаў сёння міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа падчас акцыі «Тыдзень лесу», паведамляе БЕЛТА.


«Як такога дэфіцыту леса ў нас няма. Так, ёсць пэўныя пытанні ў частцы забеспячэння вузкімі сартыментамі, пэўнай пародай. Аднак сёння мы ў стане забяспечыць усю нашу дрэваапрацоўчую прамысловасць якасным лесаматэрыялам або матэрыялам той якасці, якая неабходна для таго ці іншага віду абсталявання», — сказаў Віталь Дрожжа.

Паводле яго слоў, у апошнія гады дрэваапрацоўка атрымала досыць вялікі імпульс. «Працэсы эвалюцыі дрэваапрацоўкі непазбежныя. Ужо сёння кожны чалавек, які працуе ў гэтай сферы, ад кіраўніка да радавога супрацоўніка, павінен у першую чаргу эфектыўна выкарыстоўваць лясной рэсурс, так як ён становіцца дарагім. За апошнія гады кошт драўніны ў Беларусі стаў сувымерны з коштам драўніны ў нашых еўрапейскіх суседзяў, — адзначыў ён. — Літаральна яшчэ год-два таму кошт айчыннай драўніны балю ў 2-3 разы (па некаторых сартыментах у 4-5 разоў) ніжэй. Таму было зручна, у тым ліку работнікам лясных гаспадарак, нарыхтоўваць сыравіну і экспартаваць яго ў круглым выглядзе ў іншыя краіны. Зараз жа мы працуем ва ўмовах поўнай забароны паставак круглай драўніны. У выніку чаго ўсё больш павышаем эфектыўнасць нашай дрэваапрацоўкі, пра гэта кажуць вынікі 2020 года і першага квартала бягучага года».

Акрамя таго міністр расказаў, што ў гэтым годзе беларусы дастаткова актыўна прымаюць удзел у акцыі «Тыдзень лесу». «Ужо больш за 40 тыс. чалавек паўдзельнічалі ў ёй. Лічбы сведчаць аб тым, што людзі актыўна ў гэтым годзе адгукаюцца, з задавальненнем выязджаюць у лес і займаюцца пасадкай дрэў. Дзякуючы ўдзельнікам акцыі мы створым каля 6 тыс. га новага лесу», — падкрэсліў Віталь Дрожжа.

Акцыя «Тыдзень лесу» праходзіць у Беларусі з 3 па 10 красавіка. У гэтым годзе яна прымеркавана да Года народнага адзінства.

Месца правядзення акцыі — аб’екты ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Добраахвотнікі могуць пасадзіць дрэва, закласці памятную алею, сквер, прывесці ў парадак месцы адпачынку ў лесе.

У 2020 годзе новы лес быў створаны на плошчы каля 5,5 тыс. га. Усяго работы былі арганізаваны на 2332 аб’ектах.

Галоўная мэта акцыі «Тыдзень лесу» — прыцягнуць увагу да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду. Асаблівы акцэнт пры гэтым робіцца на працы з падрастаючым пакаленнем.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».