Вы тут

Аўраменка: Азеляненне ўздоўж аўтадарог — адна з ключавых задач ведамства


Цэнтральны апарат Міністэрства транспарту і камунікацый на чале з міністрам Аляксеем Аўраменка, а таксама прадстаўнікі РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» сёння прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу». Яны высадзілі ліпы на тэрыторыі, прылеглай да аўтадарогі Р28 Мінск — Маладзечна, на ўчастку недалёка ад «Лініі Сталіна», паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.


«Азеляненне ўздоўж аўтамабільных дарог — адна з ключавых задач у працы ведамства. Важна упрыгожыць абочыны, зрабіць іх упрыгожваннем дарог і ландшафтаў краіны ў цэлым. Да таго ж Беларусь заўсёды славілася сваёй унікальнай прыродай. І дзякуючы такім акцыям мы можам не толькі дапамагчы захаваць, але і прымножыць яе прыгажосць. Кожны, хто прыняў удзел у гэтай ініцыятыве, безумоўна, унёс вялікі ўклад у абарону навакольнага асяроддзя», — адзначыў Аляксей Аўраменка.

Ён таксама падкрэсліў, што беларускія лясы — гэта нацыянальны здабытак, які іграе не толькі істотную экалагічную ролю, але і займае важныя пазіцыі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы.

Акцыя «Тыдзень лесу» праходзіць у Беларусі з 3 па 10 красавіка. У гэтым годзе яна арганізавана ў 14-ы раз і прымеркавана да Года народнага адзінства.

Месца правядзення акцыі — аб’екты усіх рэгіёнаў Беларусі. Добраахвотнікі могуць пасадзіць дрэва, закласці памятную алею, сквер, прывесці ў парадак месцы адпачынку ў лесе.

У 2020 г. рукамі валанцёраў было высаджана больш за 23 млн дрэў. Асноўнымі лесаўтваральнымі пародамі традыцыйна сталі хвоя, елка і бяроза. Новы лес быў створаны на плошчы каля 5,5 тыс. га. Усяго работы былі арганізаваны на 2332 аб’ектах.

Галоўная мэта акцыі «Тыдзень лесу» — прыцягнуць увагу да неабходнасці беражліва адносіцца да ляснога фонду. Асаблівы акцэнт пры гэтым робіцца на працы з падрастаючым пакаленнем.

Фота: mintrans.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».