Вы тут

У Мінску легкавік насмерць збіў матацыкліста


У Мінску легкавік насмерць збіў матацыкліста, паведамілі ў Следчым камітэце.


Фота: Telegram-канал СК.

Сёння днём 59-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем Mitsubishi, рухаўся па вул. Трасцянецкай. Праязджаючы паблізу дома № 5 названай вуліцы, пры здзяйсненні павароту налева ён не саступіў дарогу матацыклу, што рухаўся ў сустрэчным напрамку. Кіроўца матацыкла, 34-гадовы мужчына, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы.

Следчыя ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ДАІ і кіравання ГКСЭ па горадзе Мінску праводзяць агляд месца здарэння, дапытваюць відавочцаў.

Узбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».